— усходні складнік Унутранага Японскага мора.
Геаграфія Межы Харымскага мора вызначаюцца берагавымі лініямі астравоў Авадзі на ўсходзе, Хонсю на поўначы, Сёдо на захадзе і Сікоку на поўдні. Яно названа па імі правінцыі Харыма. Плошча мора складае каля 2500 км².
Харымскае мора злучаецца з астатнім Унутраным Японскім морам на захадзе пралівам Бісан, а на ўсходзе пралівамі Акасі і Нарута. Яно не мае астравоў, за выключэннем невялікай групы астравоў Іэсіма на поўначы.
Харымскае мора — плыткае. Найбольшая глыбіня — 42 м. Ад Іэсімы да Авадзі праходзяць два падводных хрыбта Сіка і Муроцу.
У паўночнай частцы Харымскага мора знаходзіцца Харымскі прамысловы раён. З-за прамысловых выкідаў прыбярэжныя воды мора моцна забруджаны. Улетку назіраецца з'ява цвіцення вады, якая прычыняе шкоду рыбалоўству.
Літаратура 『角川日本地名大辞典』 全50巻 (Большой словарь топонимов Японии: в 50 тт.) — 東京: 角川書店, 1987—1990. Рубель В. А. Японська цивілізація: традиційне суспільство і державність. — Київ: «Аквілон-Прес», 1997. Рубель В. А. Історія середньовічного Сходу: Курс лекцій: Навч. посібник. — Київ: Либідь, 1997.
Спасылкі
Катэгорыя:Геаграфія Японіі