Янкі́ (, ) — вёска ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Докшыцкага сельсавета. За 3 кіламетры на паўднёвы ўсход ад горада Докшыцы, 197 кіламетраў ад Віцебска, 15 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Параф’янава, на аўтадарозе Докшыцы — Бягомль.
Назва Беларускі географ В. А. Жучкевіч назвы тыпу Янкі, Янішкі звязаў з іменем ЯнВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 419..
Гісторыя
1615—1921 Упершыню згаданы каля 1615 года як маёнтак. У 1640 годзе Юзаф Корсак перадаў Янкі кармелітам босым з Глыбокага. У маёнткавай гаспадарцы быў бровар і вытворчасць попелу—калійна-фосфарнага ўгнаення, праз спаленне драўніны.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай, у 1793—1797 гадах у складзе Докшыцкага павета Мінскай губерні. У 1795—1916 гадах вёска ў складзе Докшыцкай парафіі.
Пасля паўстання 1830—1831 гадоў маёнтак канфіскаваны ў кармелітаў (1842), а іх глыбоцкі кляштар закрыты пасля паўстання 1863—1864 гадоў. У 1870 годзе «за заслугі перад дзяржавай расійскай» маёнтак нададзены роду Арскіх.
1921—1939 Пасля польска-савецкай вайны, паводле Рыжскага мірнага дагавора, вёска ў складзе Польскай Рэспублікі ў Докшыцкай гміне. Вёска належала да рыма-каталіцкага і праваслаўнага прыходаў у Докшыцах. Падпарадкоўвалася Гарадскому суду ў Докшыцах Акруговага суда ў Вільні. Знаходзілася ў зоне абслугоўвання пошты ў ДокшыцахSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej z oznaczeniem terytorjalnie im właściwych władz i urzędów oraz urządzeń komunikacyjnych, Przemyśl, Warszawa 1933, s. 587..
Адзін з апошніх гаспадароў маёнтка каля вёскі Янкі — Ян Арскі (), які ў 1922 годзе спрабаваў пацвердзіць свае правы ў Магістраце Докшыц. Пазней на тэрыторыі маёнтка месцілася Калонія Янкі (), у якой станам на 1939 год было 18 гаспадарак, пераважна асаднікаў. Пры калоніі была адзінка Саюза Стральцоў (СГ «Стралец»).
Паводле успамінаў, побач маёнтка быў цагляны будынак школы перыяду Расійскай імперыі, які выкарыстоўвала мясцовая польская школа. Яна ўзгадваецца ў адным з мастацкіх твораў Івана Стадольніка ў апавяданні "Подзвіг ці не?" .
У 1927 годзе ў вёсцы быў гурток БСРГ.
1939—1945 Пасля паходу РСЧА ў Заходнія Беларусь і Украіну ў складзе Докшыцкага раёна (з 1940 года). З 12 кастрычніка 1940 года па 29 снежня 1961 года цэнтр Янкоўскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971).. Падчас Вялікай Айчыннай вайны (1941—1945) у складзе Рэйхскамісарыята «Остланд». Падчас адступлення нямецкіх войскаў частка дамоў згарэла. Вызвалены 2 ліпеня 1944 года.
Пасля вызвалення частка мужчын была мабілізавана ў Чырвоную армію, значная частка іх загінула ў баях за Кёнігсберг, гэты сюжэт лёг у аснову некаторых апавяданняў Івана Стадольніка. Імёны загінулых зафіксаваны на помніку ў вясковым парку .
1945 — цяперашні час У 1949 годзе створаны калгас імя Суворава. У гэты ж час была адчынена школа ў будынках даваеннага фальварка Гарна, каля вёскі Козікі (адміністрацыйна - вул. Школьная, в. Янкі).
У 1971 г. быў пастаўлены помнік вяскоўцам, палеглым пад Кёнігсбергам у гады Другой сусветнай вайны. У 1980-я гады будаваўся вясковы клуб і будынак сельсавета, булаўніцтва было спынена, а будынкі былі разабраныя ў канцы 2000-х гадоў.
У 1980-х гадах быў узведзены новы будынак Янкоўскай базавай школы-сада і крамы з агульнай кацельняй (зачынены). У 2010-х гг., выкарыстоўваўся як інтэрнат для дзяцей (зачынены).
Інфраструктура Дрэваапрацоўчыя цэхі Будынак былой базавай школы-сада Бібліятэка
Насельніцтва
1921 год (перапіс) — у вёсцы 21 дом, 138 жыхароў (у т.л. 1 рыма-каталік, 137 праваслаўныя; з іх назваліся беларусамі — 138; у калоніі 1 дом, 19 жыхароў (у т.л. 17 рыма-каталікаў, 2 праваслаўныя; з іх назваліся палякамі — 17, беларусамі — 2).Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej: opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych., t. 7, część 2, 1924, s. 21. 1931 год — у вёсцы 26 дамоў, 143 жыхары; у калоніі 16 дамоў, 103 жыхары.Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, t. 1, Warszawa 1938, s. 15. 2003 год — 106 двароў, 297 жыхароў
Страчаная спадчына Ад аднайменных маёнтка і польскай калоніі засталіся абрысы парку, цяпер лесапаркавая зона. На тэрыторыі маёнтка быў штучны вадаём, пасля вайны засыпаны. На 2026 г. на яго месцы знаходзяцца будынкі механічнага двара былога калгаса, цяпер дрэваапрацоўчае прадпрыемства. Паркавая зона некаторы час выкарыстоўвалася як звалка, у 1980-х гадах была пляцоўкай для мерапрыемстваў, часткова засаджаная яблыневым садам, які цяпер закінуты. Каля былога маёнтка знаходзіліся вясковыя могілкі са склепам, у якім была пахавана прадстаўніца роду Арскіх Ганна (; 1902—1920), разрабаваны ў 1990-я гады. На момант 2026 г., захаваўся падмурак помніка. На могілках была вясковая праваслаўная капліца, спаленая ў перыяд кіравання Мікіты Хрушчова, захаваліся яе падмуркі. Мясцовыя жыхары ўсталявалі крыж на месцы капліцы ў 2020-х гг. Цагляны будынак школы, які быў пабудаванны напярэдні Першай сусветнай вайны. Пасля польска-савецкай вайны дзейнічала як польская школа. Разабраная вясковымі жыхарамі на цэглу для сваіх патрэб пасля вайны.
Галерэя
Вядомыя асобы Іван Канстанцінавіч Стадольнік (1940—2021) — беларускі празаік, паэт. Галіна Пятроўна Крываблоцкая (нар. 1953) — беларускі мастак. Валянціна Пятроўна Маркавец-Бартлава (нар. 1951) — беларуская мастачка. Сяргей Уладзіміравіч Махонь (нар. 1961) — беларускі мовазнавец, перакладчык.
Гл. таксама Янка, імя. Янка, прозвішча.
Крыніцы
Літаратура
ЗГАМол Ф.2. Воп.1 Спр.16 Fibek, Jan. Wskrzeszenia na pograniczu dwóch światów. Dzieje Kościoła rzymsko-katolickiego w dorzeczu Berezyny i Wilji w granicach Dekanatu Dokszyckiego w Diecezji Witebskiej na Białorusi 1395—2009 r. Część I / o. Jan Fibek. — Nowe Miasto n/Pilicą; Bracia Mniejsi Kapucyni, 2011. — 280 p. Віславух, Севярын. Нацыятварэнне ў Заходняй Беларусі / Севярын Віславух. — Мінск: ARCHE, 2018. — 541 с.
Спасылкі Kresowy ślad w historii rodziny Mateusza Morawieckiego belsat.eu
Катэгорыя:Докшыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Докшыцкага раёна