Мешхед () — другі горад у Іране пасля Тэгерана паводле колькасці насельніцтва. Знаходзіцца ў даліне ракі Кешэфруд. Адміністрацыйны цэнтр астана Харасан. Чыгуначная станцыя, вузел аўтадарог. Аэрапорт. Гандлёва-прамысловы цэнтр.
Насельніцтва
Каля 95 % насельніцтва — персы.
Геаграфія і клімат Плошча горада і яго наваколляў перавышае 27000 квадратных кіламетраў. Ён размешчаны прыблізна ў дзевяцістах кіламетрах ад сталіцы Ірана, Тэгерана, на паўночным усходзе краіны. Знаходзіцца недалёка ад горных мясцовасцей Хезер-Дары і Гарэ-Даг на вышыні прыблізна 980 метраў.
</div>
Прамысловасць Тэкстыльная, дрэваапрацоўчая, цэментная, харчасмакавая, гарбарная, металаапрацоўчая. Дыванаткацтва.
Архітэктура Свяшчэнны горад мусульман-шыітаў. Культавы ансамбль (12-19 ст.) вакол магілы імама Рэзы, у тым ліку 5 медрэсэ, мячэць Гахаршад (15 ст.). Паблізу Мешхеда — магіла персідскага і таджыкскага паэта Фірдаўсі, мячэці маўзалеі 14-17 ст.
Гарады-пабрацімы
Літаратура
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная старонка
Катэгорыя:Свяшчэнныя гарады Катэгорыя:Гарады Ірана