Капітуляцыя Японскай імперыі () адзначыла сабой завяршэнне Другой сусветнай вайны, у прыватнасці вайны на Ціхім акіяне і савецка-японскай вайны.

10 жніўня 1945 Японія афіцыйна заявіла пра гатовасць прыняць Патсдамскія ўмовы капітуляцыі з абмоўкай адносна захавання структуры імператарскай улады ў краіне. 11 жніўня ЗША адпрэчылі японскую папраўку, настойваючы на формуле Патсдамскай канферэнцыі; у выніку 14 жніўня Японія афіцыйна прыняла ўмовы капітуляцыі і паведаміла пра гэта саюзнікам.

Фармальная капітуляцыя падпісана 2 верасня 1945 года ў 9:02 па такійскім часе на борце амерыканскага лінкора «Місуры» ў Такійскім заліве.

Асобы, якія падпісалі акт  — Сігэміцу Мамору, міністр замежных спраў  — Умэдзу Ёсідзіра, начальнік генеральнага штаба  — Вярхоўны галоўнакамандуючы саюзнымі арміямі, генерал арміі ЗША Дуглас Мак-Артур  — адмірал флоту Чэстэр Німіц  — генерал першага класа Сюй Юнчан  — адмірал Брус Фрэзер  — генерал-лейтэнант Кузьма Дзеравянка  — генерал Томас Блэмі  — палкоўнік Лорэнс Косгрэйв  — генерал Жан Філіп Леклерк  — лейтэнант-адмірал Эміл Хелфрых  — віцэ-маршал авіяцыі Леанард Ізіт 300pxСаюзнікі. Генерал Макартур чытае прамову. Ззаду, злева направа — Фрэзер, Дзеравянка, Блэмі, Косгрэйв, Леклерк, Хелфрых, Ізіт.300pxПрадстаўнікі Японскай імперыі. Наперадзе — Сігэміцу і Умэдзу. У другім раду, злева направа — генерал-маёр Нагай Яцудзі, начальнік даследчага аддзела МЗС Акадзакі Кацуа, контр-адмірал Таміёка Тадатосі, сакратар МЗС Касэ Тасікадзу, генерал-лейтэнант Міякадзі Суіці. У трэцім раду, злева направа, стаяць контр-адмірал Ёкаяма Іціра, супрацоўнік МЗС Ота Сабура, контр-адмірал Сіба Кацуа і палкоўнік Сугіта Ітыдзі.

Падпісанне акту

Гл. таксама Акт аб капітуляцыі Германіі

Спасылкі

Артыкул у газеце «Известия» ад 4 верасня 1945 года пра капітуляцыю Японіі National Archives & Records Administration Featured Document Інтэрв'ю капітана лінкора Місуры Сцюарта Мюрэя пра цырымонію падпісання капітуляцыі Alsos Digital Library bibliography of references on Japan’s surrender Акт капітуляцыі Японіі (поўны тэкст) MaritimeQuest Japanese Surrender Pages

Катэгорыя:Знешняя палітыка Японіі Катэгорыя:Вайна на Ціхім акіяне Катэгорыя:Мірныя дагаворы Катэгорыя:Дагаворы Другой сусветнай вайны Катэгорыя:1945 Катэгорыя:Акупацыя Японіі