Валянці́н Але́гавіч Сука́ла () — беларускі дзяржаўны дзеяч. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь (2000). Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь (1994—1997), Старшыня Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь (1997—2025).

Біяграфія Нарадзіўся 16 жніўня 1942 года ў Мінску.

У 1958—1962 гадах быў работнікам Мінскага трактарнага завода і Мінскага механічнага завода імя Сяргея Вавілава. У 1968 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1968 года — суддзя народнага суда Мядзельскага раёна (Мінская вобласць). З 1972 года — суддзя Мінскага абласнога суда, 8-м старшынёй якога стаў з 14 снежня 1976 года. З 1984 года — намеснік міністра юстыцыі Беларускай ССР. З 1986 года — начальнік упраўлення агульных судоў Міністэрства юстыцыі СССР. З 19 лістапада 1988 да 28 красавіка 1989 года — 6-ы міністр юстыцыі Беларускай ССР. Затым стаў загадчыкам дзяржаўна-прававога аддзела Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі і на 3 гады заняў пасаду 1-га намесніка старшыні Вярхоўнага суда СССР. 22 снежня 1989 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Сукала прысвоены вышэйшы кваліфікацыйны клас (1989).

З 1992 года — намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь. З 24 кастрычніка 1994 года — Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь. 4 студзеня 1997 года заняў пасаду Старшыні Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь. Па яго ініцыятыве праведзены Першы з’езд суддзяў Беларусі, уведзены новы інстытут суддзяў па адміністрацыйных справах і выканаўчых вядзеннях, пачаў працу Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі. Удзельнічаў у распрацоўцы новых Крымінальнага, Крымінальна-працэсуальнага і Крымінальна-выканаўчага кодэксаў Беларусі.

У 2000 годзе атрымаў званне «Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь». У 2002 годзе ўзнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. 12 жніўня 2002 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў Распараджэнне пра абвяшчэнне Валянціну Сукалу Падзякі Прэзідэнта Беларусі.

5 лютага 2018 года старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала ўхваліў пераход ад касацыйнага да абскарджвальнага парадку перагляду судовых рашэнняў 1-й інстанцыі.

Унесены ў санкцыйныя спісы краін БалтыіLatvia sanctions 101 more Belarus officialsThe sanctions of the Government of the Republic in view of the situation in Belarus.

Узнагароды Медаль «У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» (1970) Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2002) Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2002) Ордэн Айчыны III ступені (2022) Ордэн Айчыны II ступені (2026)

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Заслужаныя юрысты Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Міністры юстыцыі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Міністры юстыцыі БССР Катэгорыя:Намеснікі міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Старшыні Мінскага абласнога суда Катэгорыя:Юрысты Беларусі Катэгорыя:Суддзі Беларусі