Людас Канстанцінавіч Гіра () — літоўскі , , , , , грамадскі дзеяч; народны паэт Літоўскай ССР (1945), правадзейны член Акадэміі навук Літоўскай ССР (1946).

Біяграфія

Вучыўся ў (каля Коўна) і Віленскай рэальнай гімназіі. У Казані здаў экстэрнам экзамен за 4-ы клас гімназіі і паступіў у . З 1905 года працаваў у рэдакцыях газет «Vilniaus žinios», «Lietuvos ūkininkas»), з 1907 года — «Viltis».

Браў удзел у дзейнасці Саюза літоўскіх настаўнікаў, быў сакратаром прэзідыума Вялікага Віленскага сейма (1905), удзельнічаў у стварэнні (1907). Пачынаючы з 1911 года быў рэдактарам літаратурных альманахаў і літаратурных часопісаў, укладальнікам анталогій літоўскай паэзіі.

У 1911 годзе нарадзіўся сын Вітаўтас, які пазней стаў паэтам і празаікам. У 1918 годзе быў ваенным камендантам Вільні, камандзірам атрада літоўскіх добраахвотнікаў. Трапіў у палон да бальшавікоў і праз паўгода вярнуўся ў Коўна, яго абмянялі на палонных чырвонаармейцаў. У Коўна стаў начальнікам аддзела разведкі міністэрства абароны краю, удзельнічаў у ліквідацыі змовы Польскай ваеннай арганізацыі (POW). У 1922—1926 гадах працаваў дырэктарам . У 1923 года — рэдактар літаратурнага часопіса «»). У 1924 годзе выйшла напісаная ім «Руска-літоўская граматыка» (Каўнас; паўторнае выданне 1925).

У 1926—1936 гадах — сакратар кнігавыдавецкай камісіі міністэрства асветы. У 1928—1930 гадах інтэнсіўна перапісваўся з К. Д. Бальмонтам і папулярызаваў яго творчасць у літоўскім друку, быў адным з галоўных арганізатараў прыезду Бальмонта ў Літву (1930). У сярэдзіне 1930-х гадоў быў адным з ініцыятараў умацавання літоўска-латышскіх і літоўска-эстонскіх літаратурных і культурных сувязяў, арганізатар і ўдзельнік літаратурных вечароў і абменаў дэлегацыямі пісьменнікаў.

У 1936—1937 і 1938—1939 гадах — старшыня . Рэдактар літаратурнай газеты «Literatūros naujienos» у 1937—1938. У 1939 годзе наведаў СССР.

У 1940 годзе з іншымі дэпутатамі Народнага сейма — пісьменнікамі Ю. Паляцкісам, С. Нерыс, П. Цвіркам — увайшоў у склад дэлегацыі, якая хадайнічала перад Вярхоўным Саветам СССР аб прыёме Літвы ў склад Савецкага Саюза. Намеснік наркама асветы Літоўскай ССР у 1940—1941 гадах.

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны эвакуіраваны ўглыб СССР, жыў у Пензе да пачатку 1942 года. У 1942—1944 гадах служыў у (капітан).

На Радзіму вярнуўся цяжка хворым летам 1945 года. Памёр 1 ліпеня 1946 года ў Вільні. Пахаваны ў Вільні на могілках Роса.

Памяць У Вільні вуліца Вільняўс (, Віленская) была пераназвана ў вуліцу Гіры (, Гірос), але пасля аднаўлення незалежнасці Літвы вуліцы была вернута ранейшая назва. Да 2024 года імя Л. Гіры насіла вуліца ў віленскім раёне Фабіёнішкес.

У 1977 годзе ў Вільні ў невялікім скверы на вуліцы Валана насупраць будынка Міністэрства адукацыі і навукі Літоўскай ССР быў усталяваны помнік (скульптар , архітэктар Стасіс Шашкявічус). Помнік уяўляў сабой гарэльефны партрэт паэта, высечаны ў глыбе граніту (вышыня 1,2 м) на прамавугольным гранітным пастаменце. 11 верасня 2013 года помнік пасля патрабаванняў былых палітычных вязняў, ссыльных і прадстаўнікоў іншых правых арганізацый па просьбе быў дэмантаваны і вывезены на тэрыторыю муніцыпальнага прадпрыемства «Грында» у (непадалёк ад 2-га тралейбуснага парку) на захоўванне.

Літаратурная дзейнасць Дэбютаваў у літаратуры ў 1902 годзе аповедамі. Вершы пачаў пісаць з 1903 года. Друкаваўся з 1903 года. Выдаў трынаццаць зборнікаў вершаў. Першыя зборнікі паэтыкай блізкія народнай песні. Пасля ў паэзіі з’явіліся элементы сімвалізму, дэкларатыўны патрыятызм, лозунгавасць. З аднолькавым пафасам апяваў па чарзе веліч Літвы, адраджэнне Італіі пры Мусаліні, сталінскі рэжым.

У драмах «Помста» (1910), «Госці» (1910) выяўляецца ўплыў драматургіі , у драматычных творах на гісторыка-нацыянальныя тэмы «Зара, якая занімаецца» (1913), «Папараць-кветка» (1928) — Відунаса і Вінцаса Крэве-Міцкявічуса.

Пад час Вялікай Айчыннай вайны напісаў паэмы «Літва Грунвальда» (1942), «Адам Міцкевіч у Паволжы» і вершы, працятыя патрыятызмам, нянавісцю да фашыстаў. Вершы Людаса Гіры ў перакладах на рускую мову ўключаліся ў зборнікі «Жывая Літва» (Масква, 1942), «Дарога ў Літву» (Масква, 1944).

Вершы пісаў, акрамя літоўскай, на беларускай (верш «З Новым годам»), польскай, рускай мовах.

Укладальнік першых анталогій літоўскай літаратуры (1911, 1914), у міжваенныя гады — паэтычнага зборніка, прысвечанага дзесяцігоддзю незалежнасці Літвы «Прывітанне, Незалежная» (1928), і першай літоўскай анталогіі рэлігійных вершаў «Святая Літва» (1930). Падрыхтаваў да друку сачыненні літоўскіх пісьменнікаў , Пранаса Вайчайціса і іншых.

У 1911—1912 гадах — рэдактар альманаха (), у 1913—1914 гадах — рэдактар першага літоўскага літаратурнага часопіса (), пазней рэдагаваў (, 1923), газету «Literatūros naujienos» (, 1937—1938). Супрацоўнічаў у часопісах «» (), «Vairas» () і многіх іншых літоўскіх перыядычных выданнях. Пісаў артыкулы для часопісаў і газет на рускай мове «», «Эхо», «Наше эхо», .

Напісаў вялікую колькасць літаратурна-крытычных артыкулаў. Сярод іх артыкулы пра беларускую, рускую, украінскую, літаратуру. Артыкул Л. Гіры «З беларускай літаратуры» (1910) — самы ранні водгук літоўскай крытыкі пра творчасць Я. Купалы. Выступаў таксама як тэатральны крытык.

Падпісваўся Akstinų Vincas, Aldonė V., Ant. Kašėta, B. Dzūkas, Eglė, E. Radzik., Ensexistens, E. Radzikauskas, Erulis, G-lis L., Gerulis, Kuzavas, Kažin kas, Rimbas, Saugus, Szlachcic-Katolik, Teatralas Zukas D. і многімі іншымі псеўданімамі.

Перакладчыцкая дзейнасць Пераклаў і выдаў асобным зборнікам вершы Т. Шаўчэнкі (1912). Перакладаў на літоўскую мову вершы М. М. Асеева, К. Д. Бальмонта, , В. І. Лебедзева-Кумача, М. Ю. Лермантава, У. У. Маякоўскага, А. С. Пушкіна, М. С. Ціханава, Я. Л. Шкляра.

У яго перакладах друкаваліся таксама творы Л. Сыракомлі, А. Міцкевіча, Г. Гейне, С. Выспяньскага, , І. Франко.

Выданні Зборы сачыненняў Raštai («Сачыненні», 2 тт., 1953) Raštai («Сачыненні», 5 тт., 1960—1963) Зборнікі вершаў Dul-dul dūdelė… («Дуль-дуль дудка»; Вільня, 1909) Žalioji pievelė («Зялёны лужок»; Вільня, 1911) Laukų dainos («Песні палёў»; Сейны, 1912) Tėvynės keliais… («Дарогамі радзімы»; Вільня, 1912) Žiežirbos. 1912—1920 m. poezijos («Іскры»; Каўнас, 1921) Žygio godos («Паходныя думы»; Клайпеда, 1928) Šilko gijos («Шаўковыя ніткі»; Каўнас, 1929) Amžių žingsniai («Крокі стагоддзяў»; Каўнас, 1929) Smurtas ir ryžtas («Гвалт і рашучасць»; Масква, 1942) Žalgirio Lietuva («Літва Грунвальда»; Масква, 1942) Tolimuos keliuos («Па далёкіх дарогах»; Каўнас, 1945) Rinktinė poezija («Выбраная паэзія»; Каўнас, 1945) Rinktinė («Выбранае»; Вільнюс, 1951) Ne margi sakalėliai («Не пярэстыя саколікі»; Вільнюс, 1963) Raudonosios aguonos («Чырвоны мак»; Вільнюс, 1969) Кнігі для дзяцей Trys berželiai («Тры бярозкі»; Вільнюс, 1949) На рускай мове Стихи («Вершы»; Масква, 1940) Слово борьбы («Слова барацьбы»; Масква, 1940) Избранное («Выбранае»; Вільнюс, 1952) Здравствуй, вихрь! Стихи («Вітаю, віхура! Вершы»; Ленінград, 1960) Паэмы Milžinkapių daina («Песня курганоў»; Вільня, 1910) Stalino LTSR konstitucija («Сталінская Канстытуцыя Літ. ССР»; Каўнас, 1940) Драматычныя творы Kerštas («Помста»; Вільня, 1910) Svečiai («Госці»; Вільня, 1910) Beauštanti aušrelė («Зара, якая занімаецца»; Вільня, 1913) Paparčio žiedas («Папараць-кветка»; Клайпеда, 1928) Гісторыка-літаратурныя і крытычныя працы Lietuviškos eilėdaros kūrimosi raida («Гісторыя фарміравання літоўскага вершаскладання»; Каўнас, 1934) Кніга пра , артыкулы пра В. Крэве-Міцкявічуса і іншых пісьменнікаў.

Пераклады На беларускую мову творы Гіры перакладалі А. Астапенка, С. Дзяргай, М. Лужанін і іншыя.

На рускую мову вершы Л. Гіры перакладалі І. К. Аўраменка, А. Аляксандрава, К. Д. Бальмонт, , Н. Вольпін, А. Гатаў, І. Грыгор’еў, В. Дыннік, М. Замахоўская, , , , , , Э. Лявонцін, , , , , , І. Сяльвінскі, , , А. Шпірт, , , Я. Л. Шкляр, В. Яворская і іншыя.

Вершы Л. Гіры перакладаліся таксама на армянскую, башкірскую, балгарскую, кіргізскую, малдаўскую, польскую, таджыкскую, татарскую, узбекскую, эстонскую мовы.

Крыніцы

Літаратура История литовской литературы. — Вильнюс: Vaga, 1977. — С. 379—393. Lietuvių rašytojai. Bibliografinis žodynas: A—J. — Vilnius: Vaga, 1979. — С. 541—560.

Спасылкі Liudas Gira: biografija Poems by Liudas Gira

Катэгорыя:Рэдактары Літвы Катэгорыя:Рэдактары газет Катэгорыя:Рэдактары часопісаў Катэгорыя:Літоўскамоўныя паэты Катэгорыя:Народныя паэты Літоўскай ССР Катэгорыя:Акадэмікі АН Літоўскай ССР Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Польскамоўныя паэты Катэгорыя:Рускамоўныя паэты Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны