Гларнскія Альпы — горы, частка Заходніх Альпаў на ўсходзе Швейцарыі (кантоны Уры, Граўбюндэн, Гларус, Санкт-Гален, Швіц і Цуг).

Гларнскія Альпы аддзеленыя ад Лепанцінскіх Альпаў (на поўдні) далінай Пярэдняга Рэйна і перавалам Оберальп, ад усходняй часткі Бернскіх Альпаў (на захадзе) — далінай ракі Рэйс (Ройс), з усходу і поўначы абмяжоўваюцца далінай Рэйна. Найвышэйшы пункт — гара Тоды (3614 м). Назва Гларнскіх Альпаў паходзіць ад горада і кантона Гларус.

Катэгорыя:Альпы Катэгорыя:Горы Швейцарыі Катэгорыя:Горныя хрыбты Еўропы