Эміль Хрысціянавіч Ленц (, г. Дэрпт, (цяпер Тарту, Эстонія) — ) — расійскі фізік і электратэхнік. Акадэмік Пецярбургскай АН (1830).

Біяграфічныя звесткі Вучыўся ў Дэрпцкім універсітэце. 3 1836 у Пецярбургскім універсітэце (з 1863 рэктар).

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па электрычнасці і магнетызме. Устанавіў правіла вызначэння напрамку індукцыйнага току (правіла Ленца), эксперыментальна абгрунтаваў закон Джоўля — Ленца (1842). Распрацаваў метады разліку электрамагнітаў (разам з Б. Якобі), адкрыў абарачальнасць электрычных машын. У час кругасветнага падарожжа (1823—1826) выканаў шэраг геафізічных даследаванняў. Адным з першых прапанаваў метад бараметрычнага нівеліравання. Аўтар падручніка па элементарнай фізіцы.

Выбраная бібліяграфія Избр. тр. М., 1950.

Літаратура Лежнева О. А., Ржонсницкий Б. Н. Эмилий Христианович Ленц. (1804—1865). — М.-Л., 1952.

Катэгорыя:Фізікі Расіі Катэгорыя:Аўтары падручнікаў