Музей сучаснага мастацтва () — музей у сталіцы Азербайджана ў горадзе Баку.
Адкрыты 20 сакавіка 2009 года. У музеі сабраны больш за 800 работ азербайджанскіх мастакоў і скульптараў, якія ў асноўным працуюць у авангардным стылі. У музеі выстаўляюцца працы такіх майстроў, як Сатара Бахлулзадэ, Беюкага Мірзазадэ, Эльміра Шахтахцінскага, Таіра Салахава, Амара Эльдарава, Надзіра Абдурахманава.
Аўтарам дызайну музея з'яўляецца вядомы мастак Алтай Садыхзадэ. У музеі прадугледжаны зала дзіцячага мастацтва, бібліятэка, відэазала, рэстаран і арт-кафэ.
На цырымоніі адкрыцця прысутнічаў прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў, першая лэдзі Азербайджана, пасол добрай волі ЮНЕСКА Мехрыбан Аліева і генеральны дырэктар ЮНЕСКА Каісіра Мацуура.
Спасылка Афіцыйны сайт Музей Сучаснага Мастацтва Фото Музея Сучаснага Мастацтва ў Баку Музей сучаснага мастацтва ў Баку - ФОТОСЕССИЯ У Музеі сучаснага мастацтва адкрылася выстава фотаработ Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў і першая лэдзі Мехрыбан Аліева прынялі ўдзел у прэзентацыі выдання «Азербайджан»
Катэгорыя:Мастацкія музеі Азербайджана Катэгорыя:Музеі Баку Катэгорыя:Музеі сучаснага мастацтва Катэгорыя:З’явіліся ў 2009 годзе Катэгорыя:2009 год у Баку