Пало́нскае — возера ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ласасіна (прыток Сухадроўкі), за 12 км у напрамку на ўсход ад Віцебска, каля аграгарадка Вароны і аўтамабільнай дарогі .

Плошча паверхні возера 0,36 км². Даўжыня 1,4 км, найбольшая шырыня 0,33 км. Даўжыня берагавой лініі 3,67 км. Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны стромкія, вышынёй 17—20 м, на поўначы і паўночным захадзе возера вышынёй да 5 м, спадзістыя. Берагавая лінія ўмерана звілістая. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі катлавіны, у паўночнай і паўночна-заходняй частках вышынёй да 0,3 м. У паўднёвай частцы з возера выцякае ручай у раку Ласасіна.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, лінь, гусцяра, плотка, краснапёрка і іншыя рыбы.

На беразе возера знаходзіцца курганны могільнік.

Літаратура

Спасылкі Возера Палонскае

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Віцебскага раёна