Віталь Казанцаў (нар. 4 ліпеня 1981, Валгадонск, Растоўская вобласць) — расійскі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у штабе беларускага клуба «Тарпеда-БелАЗ» з Жодзіна.
Клубная кар’ера Доўгі час выступаў за валгаградскую «Алімпію», дзе быў сталым іграком асновы. З 2006 па 2008 гады выступаў за БАТЭ, разам з барысаўскім клубам гуляў у Лізе чэмпіёнаў. З 2009 выступаў у Расіі за «Прамень-Энергію» і «Ніжні Ноўгарад».
У ліпені 2013 года зноў апынуўся ў Беларусі, падпісаўшы кантракт з «Тарпеда-БелАЗ». У хуткім часе стаў асноўным цэнтральным абаронцам каманды. Сезон 2014 таксама распачынаў у аснове, але скончыў яго ўжо на лаўцы запасных.
У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з аўтазаводцамі"Торпедо-БелАЗ" расстался с Ивашко и продлил контракт с Казанцевым. У першай палове сезона 2015 трывала з’яўляўся на полі, а ў ліпені атрымаў траўму і выбыў да канца сезона. У студзені 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»Виталий Казанцев покинул "Торпедо-БелАЗ".
Неўзабаве пасля зыходу Віталя з жодзінскага клуба стала вядома, што ён завяршыў кар’еру іграка і ўвайшоў у трэнерскі штаб клуба «Смалявічы-СТІ»"Смолевичи-СТИ" стали фарм-клубом БАТЭ. Разам са смалявіцкай камандай двойчы выхадзіў у Вышэйшую лігу.
У чэрвені 2020 года пакінуў «Смалявічы» і неўзабаве ўвайшоў у трэнерскі штаб латвійскай «Ліепаі», дзе стаў дапамагаць Дзмітрыю Молашу, разам з якім працаваў у «Смалявічах-СТІ». У чэрвені 2021 года разам з Молашам пакінуў латвійскі клуб.
У студзені 2022 года стаў памочнікам Молаша ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»В тренерском штабе вышедшего из отпуска «Торпедо-БелАза» есть женщина .
Дасягненні Чэмпіён Беларусі (3): 2006, 2007, 2008 Уладальнік Кубка Беларусі: 2006 Пераможца Другога дывізіёна чэмпіянату Расіі (зона Усход): 2012/13
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Расіі Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Расіі Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Прамень-Энергія Уладзівасток Катэгорыя:Ігракі ФК Ніжні Ноўгарад (2007) Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпія Валгаград