— старажытны замак раўніннага тыпу ў горадзе Кумамота, прэфектура Кумамота (раней — правінцыя Хіго), Японія. Таксама вядомы пад назвай ці .

Замак Кумамота ўваходзіць у спіс нацыянальных скарбаў Японіі.

Гісторыя 200px|злева|thumb|Галоўная вежа тэнсю

Першапачаткова на тэрыторыі будучага замка знаходзіўся невялікі форт, пабудаваны ў перыяд паміж 1469 і 1487 гадамі.

На працягу больш за сямі гадоў (з 1601 па 1607 год) форт быў перабудаваны і пашыраны па загадзе даймё Като Кіёмаса. Пры пабудове Като выкарыстоўваў ведаў, атрыманыя падчас вайны з Карэяй — замак атачылі крапасной сцяной, агульнай даўжынёй 13 км, у межах замка для патрэб гарнізона былі выкапаны 120 студняў з пітнай вадой, пасаджаны арэхавыя дрэвы. Праз 50 гадоў замак перайшоў у валоданне кіраўнікам правінцыі Хіго — клану Хасакава.

Пасля рэстаўрацыі Мэйдзі ў 1874 годзе замак перастаў выкарыстоўвацца. У 1877 годзе падчас сацумскага паўстання пасля пяцідзесяцідзённай аблогі замак быў захоплены, частка замка згарэла, захаваўся толькі каменны падмурак і вежа Уто.

У 1960 годзе замак быў адрэстаўраваны, галоўная вежа замка была адноўлена з выкарыстаннем жалезабетону. Плошча адрэстаўраванага замка нашмат меншая за першапачатковую, але нават цяпер складае 760 тыс. м².Артыкул «Знаёмцеся — прэфектура Кумамота» на сайце Японія сёння

У наш час замак выкарыстоўваецца як музей. Экспанатамі з'яўляюцца адзенне, зброя і самурайскія даспехі.

Гл. таксама Спіс замкаў Японіі

Спасылкі

Афіцыйны сайт замка

Катэгорыя:Замкі Японіі Катэгорыя:Кумамота (прэфектура) Катэгорыя:Нацыянальныя скарбы Японіі