Ма́ўнт-Ве́рнан () — плантацыя Джорджа Вашынгтона каля горада Александрыя ў акрузе Фэрфакс (штат Вірджынія) на беразе ракі Патомак, за 24 км на поўдзень ад сталіцы ЗША. З 1960 года мае статус Нацыянальнага гістарычнага помніка.

Памесце названа старэйшым братам палітыка ў гонар брытанскага адмірала Вернана. Джордж Вашынгтон атрымаў у спадчыну плантацыю ў 1751 годзе, пабудаваў двухпавярховы драўляны сядзібны дом (1757) і шэраг іншых збудаванняў (уключаючы бровар). Ён увесь час жыў у Маўнт-Вернане ў прамежках паміж выкананнем дзяржаўных абавязкаў, да самай смерці ў 1799 годзе. У памесце захаваліся мэбля першага прэзідэнта ЗША і яго асабістыя рэчы. Тут жа ён пахаваны разам з жонкай Мартай.thumb|275px|Дом-музей Джорджа Вашынгтона Спасылкі Афіцыйны сайт дому-музея Дж. Вашынгтона 3D інтэрактыўная мадэль Маўнт-Вернана

Катэгорыя:Сядзібы ЗША Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Вірджыніі Катэгорыя:Музеі ЗША Катэгорыя:Джордж Вашынгтон