— прэфектура, размешчаная ў рэгіёне Цюгоку на востраве Хонсю, Японія. Адміністрацыйны цэнтр прэфектуры — горад Ямагуты. Самы буйны горад прэфектуры — Сіманасекі.
Гісторыя У мінулым на тэрыторыі прэфектуры Ямагуты размяшчаліся правінцыі Нагата і Суо. Прэфектура была часткай земляў роду Моры ў перыяд Сэнгоку. Пасля адкрыцця Японіі камандорам Мэцью Пэры, роды з Нагата адыгралі ключавую ролю ў падзенні сёгуната Такугава і новага імперскага ўрада.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел У прэфектуры Ямагуты размешчана 13 гарадоў і 4 паветы (6 пасёлкаў).
Гарады Спіс гарадоў прэфектуры: Івакуні; Кудамацу; Мінэ; Нагата; Сан'ёонада; Сіманасекі; Сюнан; Убэ; Хагі; Хікары; Хофу; Ямагуты; Янаі.
Паветы Пасёлкі па паветах: Осіма; Суаосіма; Куга; Вакі; Кумагэ; Камінасекі; Табусэ; Хіраа; Абу; Абу.
Сімволіка Эмблема і сцяг прэфектуры былі прыняты 3 верасня 1962 года. Эмблема ўяўляе сабой спалучэнне стылізаваных іерогліфаў і і сімвалізуе сабой птушку, якая ўздымаецца да сонца.
Кветкай прэфектуры 22 сакавіка 1954 гады абралі кветкі цытруса нацудайдай. Дрэвам абралі чырвоную японскую хвою (14 верасня 1966), птушкай — чорнага жураўля (13 кастрычніка 1964), а жывёлам — плямістага аленя (13 кастрычніка 1964). Рыбай прэфектуры стала фугу (26 жніўня 1989).
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Прэфектуры Японіі Катэгорыя:Цюгоку