Фердынанд (Фердынанда, Фернанда) II Медычы (;  — ) — вялікі герцаг Тасканскі з дому Медычы, перыяд праўлення: 1621—1670 гады. Сын Козіма II Медычы ад эрцгерцагіні Марыі Магдаліны Аўстрыйскай (1589—1631).

Біяграфія Фердынанда атрымаў у спадчыну тасканскі трон пасля смерці бацькі ў 1621 годзе, аднак з прычыны яго юнага ўзросту першыя 7 гадоў краінай кіравала яго маці.

Кіраванне Фердынанда II адзначылася эканамічным і палітычным заняпадам дзяржавы. У знешняй палітыцы Таскана ператварылася ў малазначную дзяржаву, з якой практычна ніхто не лічыўся.

Вялікія падаткі падарвалі эканоміку краіны. Аснова дзяржавы — прадпрымальнікі, гандляры, рамеснікі былі даведзены да галечы. Галоўныя горада герцагства Таскана — Фларэнцыя, Піза, Ліворна, Сіена знаходзіліся ў заняпадзе. У сельскай мясцовасці асновай сталі бартарныя разлікі.

У 1641—1643 гадах Таскана прыняла ўдзел у вайне за Кастра на баку герцагства Модэна супраць войскаў Папскай дзяржавы. Гэтая вайна істотна падарвала фінансавае становішча вялікага герцагства Тасканскага.

Разам з тым адзначыўся ў гісторыі і заступніцтвам навуцы і мастацтвам, у прыватнасці, ён актыўна абараняў Галілея падчас царкоўнага суду над ім. Ім было заснавана таварыства Акадэмія дэль кімента (Акадэмія эксперыментаў і вопытаў), да якой далучаны здольныя навукоўцы.

Сям’я У 1634 годзе ажаніўся з Віторыяй дэла Роверэ, якая нарадзіла яму двух сыноў.

Узнагароды  — Ордэн Святога Стэфана Папы і Мучаніка.  — Мальтыйскі ордэн.

Літаратура Napier, H. E. Florentine history, from the earliest authentic records to the accession of Ferdinand the Third, grand duke of Tuscany. London: E. Moxon, 1846. Chapter IX. Медычы ў Фларэнцыі.

Спасылкі

Катэгорыя:Медычы Катэгорыя:Вялікія герцагі тасканскія