Леапольд Гадоўскі (, Жослі, Віленская губерня (цяпер Жаслей, Літва) — , , ЗША) — амерыканскі Jean-Pierre Thiollet, 88 notes pour piano solo, "Solo nec plus ultra", Neva Editions, 2015, 50. ISBN 978 2 3505 5192 0., (фартэпіяна) і .

Біяграфія Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і. Вучыўся ў В. Баргіля і Э. Рударфа ў Вышэйшай школе музыкі ў Берліне (1884) і ў К. Сен-Санса ў Парыжы. З дзяцінства шмат канцэртаваў (упершыню — ў 1879 у Вільні). Выкладаў у Чыкагскай і Філадэльфійскай кансерваторыях (1894—1900), кіраваў Школай майстэрства ў Акадэміі музыкі ў Вене (1909-14). З 1914 жыў у Нью-Ёрку.

Творчасць Як піяніст праславіўся выключным тэхнічным майстэрствам, тонкасцю і яснасцю ў перадачы найскладаных па фактуры твораў. Вядомы як аўтар транскрыпцыі галоўным чынам твораў французскіх клавесіністаў (Ж. Б. Люлі, Ж. Ф. Рамо і інш), сюіт І. С. Баха, эцюдаў Ф. Шапена, вальсаў І. Штрауса і многіх іншых. Быў складальнікам і рэдактарам зборніка п’ес педагагічнага рэпертуару для фартэпіяна. Гадоўскі — аўтар твораў для фартэпіяна, у тым ліку п’ес для левай рукі; напісаў артыкул аб фартэпіяннай музыцы для левай рукі.

Літаратура Rimm R. The composer-pianists: Hamelin and The Eight. Portland: Amadeus Press, 2002 Nicholas J. Godowsky: The Pianists` pianist / Jeremy Nicholas. — Great Britain: APR, 1989. — 345 p.

Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты ЗША Катэгорыя:Памерлі ад раку страўніка Катэгорыя:Нарадзіліся ў Кайшадорыскім раёне