Барыс Барысавіч Галіцын (18.2 (2.3).1862, Санкт-Пецярбург - 4 (17).5.1916, там жа) — рускі фізік і геафізік, адзін з заснавальнікаў сейсмалогіі, акадэмік Пецярбургскай АН (1908). Скончыў Марскую акадэмію ў Пецярбургу (1886) і Страсбургскі ўніверсітэт (1890). Выкладаў у Маскоўскім універсітэце (1891-1893), Марской акадэміі (1894-1914), у Пецярбургскім жаночым медыцынскім інстытуце (1897-1908) і Вышэйшых жаночых Бестужаўскіх курсах (1909-16). Асноўныя працы па тэорыі цеплавога выпраменьвання, тэорыі крытычнага стану рэчыва, сейсмалогіі, оптыцы, рэнтгенаўскім выпраменьванні.

Спасылкі

Катэгорыя:Геафізікі Расіі Катэгорыя:Выпускнікі Марскога кадэцкага корпуса Катэгорыя:Сейсмолагі Катэгорыя:Вынаходнікі Расійскай імперыі Катэгорыя:Выкладчыкі МДУ Катэгорыя:Выкладчыкі Тартускага ўніверсітэта Катэгорыя:Правадзейныя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук Катэгорыя:Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Пахаваныя на Мікольскіх могілках Аляксандра-Неўскай лаўры Барыс Барысавіч Катэгорыя:Геафізікі Расійскай імперыі