Каралеваслабодскія камяні з крыжамі — гранітныя валуны, на якіх высечаны крыжы; гістарычныя славутасці. Выяўлены пры археалагічных раскопках у вёсцы Каралёва Слабада-2 (Краснаўскі сельсавет, Светлагорскі раён, Гомельская вобласць, Беларусь). Знаходзяцца на тэрыторыі Светлагорскага гісторыка-краязнаўчага музея.

Валуны можна аднесці да так званых закладных (падмуркавых) камянёў з крыжамі. Гэта адметныя прыклады знаходак, якія змяшчаюць інфармацыю пра старадаўнія звычаі.

Камень 1

У 2007 годзе пры раскопках горада Казіміра, які існаваў у 17 ст. на месцы вёскі Каралёва Слабада-2, былі знойдзены фундаментныя валуны. Як лічыць доктар гістарычных навук С. Я. Рассадзін, яны ляжалі ў падмурку вялікай пабудовы, магчыма, ратушы.

Пасля перавозкі знаходак у Музей гісторыі Светлагорска рабочы музея заўважыў на адным з валуноў выяву 4-канцовага крыжа. Просты роўнаканцовы крыж мае даўжыню каля 10 см у вертыкальнай і гарызантальнай рысах, пры іх шырыні і глыбіні каля 1 см.Рассадин С. Е. Историко-археологические открытия последних лет на территории Светлогорского района и города Светлогорска в Беларуси // Пензенский археологический сборник / Пензенский институт развития образования. Вып. 3. — Пенза, 2010. С. 344—375.

Камень 2 У 2009 годзе ў вёсцы Каралёва Слабада-2 вяліся раскопкі на царковішчы Дабравешчанскага храма, які вядомы па дакументах з 1835 года (як думаюць, мог існаваць з часу горада Казіміра). Пры раскопках выяўлены фундаментныя валуны. На адным з іх кіраўнік раскопак С. Рассадзін заўважыў неглыбока высечаную выяву 6-канцовага крыжа, пад якім сімвалічная выява гары Галгофы.

Гл. таксама Здудзіцкі каменны крыж

Крыніцы

Спасылкі Маслюкоў Т. У Светлагорску з’явіўся камень з крыжам са зніклага горада Казіміра // Еўрапейскае радыё для Беларусі. 2009. 17 красавіка.

Катэгорыя:Валуны Беларусі Катэгорыя:Хрысціянства ў Беларусі Катэгорыя:Славутасці Светлагорскага раёна Катэгорыя:Каралёва Слабада 2