Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў (, в. Сычык, Крычаўскі раён, Магілёўская акруга — , Мінск) — беларускі літаратуразнавец і крытык. Кандыдат філалагічных навук (1960), прафесар.

Біяграфія Нарадзіўся 12 студзеня 1929 года ў в. Сычык Крычаўскага раёна Магілёўскай акругі.

У 1945—1948 вучыўся ў Магілёўскім педагагічным вучылішчы. У 1948—1952 у Магілёўскім педагагічным інстытуце. У 1952—1955 у аспірантуры Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага.

У 1955-59 працаваў у Мазырскім педагагічным інстытуце, у 1959-64 у Інстытуце літаратуры АН БССР, з 1964 дацэнт БДУ, дзе выкладаў на філалагічным факультэце. Член беларускага ПЭН-цэнтра з 1989. Член СП СССР і Беларусі з 1961.

Бацька Людмілы Сіньковай. Памёр года ў Мінску. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска (П-1, 135-/5/8).

Навуковая дзейнасць Друкаваўся з 1957. Выступаў у друку па праблемах сучаснага літаратурнага працэсу, мастацкага майстэрства і стылю. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (т. 1-2, 1965-66).

Бібліяграфія «Шчодрае сэрца пісьменніка» (1963) «Паэзія Максіма Танка» (1964, 2003: 2-е выд.) «Уладзімір Дубоўка» (1965) «Максім Гарэцкі» (1968, 2003: 2-е выд.): першае, пасля часу замоўчвання, даследаванне творчасці Гарэцкага. «Шматграннасць» (1970) «Зброяй сатыры, зброяй праўды» (1971, 2004: 2-е выд.) «Вернасць прызванню: Творчая індывідуальнасць Івана Мележа» (1977) «Талент і праца» (1979) «Чалавечнасць» (1985) «Васіль Быкаў» (1987) «Арганічнасць таленту» (1989) «Спавядальнае слова» (2001) «Служэнне Беларусі» (2003)

Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Крытыкі Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускага ПЭН-цэнтра Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР