Яўсей Рыгоравіч Вайнруб (, — , ) — камандзір 219-й танкавай брыгады 1-га механізаванага корпуса 2-й гвардзейскай танкавай арміі 1-га Беларускага фронту. Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія Нарадзіўся 15 мая 1909 года ў Барысаве ў сям’і рабочага. Яўрэй. Старэйшы брат Героя Савецкага Саюза Мацвея Рыгоравіча Вайнруба.
У 1931 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны індустрыяльны ўніверсітэт. Працаваў на лесазаводзе ў Мезенскім раёне Архангельскай вобласці.
У Чырвонай Арміі з 1937 года. У тым жа годзе скончыў курсы ваенных перакладчыкаў.
У 1941 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ, у 1944 годзе — Курсы ўдасканалення афіцэрскага складу.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года. Камандаваў танкавай брыгадай у складзе 3-га механізаванага корпуса падчас абароны Магілёва.
З 27 снежня 1944 года камандаваў 219-й танкавай брыгадай (1-ы механізаваны корпус, 2-я гвардзейская танкавая армія, 1-ы Беларускі фронт). У студзені-лютым 1945 года воіны-танкісты брыгады падпалкоўніка Яўсея Рыгоравіча Вайнруба, удзельнічаючы ў Вісла-Одэрская наступальнай аперацыі, нанеслі суперніку вялікія страты ў жывой сіле і тэхніцы, а таксама вызначыліся ў баях пры вызваленні Польшчы, у прыватнасці горада Кутна (19 студзеня 1945 года) у ходзе Варшаўска-Пазнаньскай аперацыі.
За 2 месяцы баёў брыгада вызваліла больш 400 населеных пунктаў Польшчы, адна з першых уварвалася ў Берлін.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 красавіка 1945 года «за ўмелае камандаванне брыгадай і праяўленыя мужнасць і гераізм у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі» падпалкоўніку Вайнрубу Яўсею Рыгоравічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалю «Залатая Зорка» (№ 4569).
На заключным этапе вайны танкавая брыгада падпалкоўніка Яўсея Рыгоравіча Вайнруба вызначылася падчас Берлінскай аперацыі, удзельнічаючы ва ўзяцці сталіцы гітлераўскай Германіі горада Берліна, у сувязі з чым загадам Вярхоўнага галоўнакамандуючага І. В. Сталіна 219-й танкавай брыгадзе прысвоена ганаровае найменне «Берлінская».
У 1950 годзе скончыў акадэмічныя курсы ўдасканалення афіцэрскага складу. З 1955 года палкоўнік танкавых войскаў Яўсей Рыгоравіч Вайнруб — у запасе, а затым у адстаўцы.
Жыў і працаваў у Мінску, галоўны механік Міністэрства лясной прамысловасці Беларускай ССР, старэйшы інжынер-канструктар Мінскага аўтамабільнага завода.
Выйшаўшы на пенсію, у студзені 1995 года эміграваў у Ізраіль.
Памёр 20 сакавіка 2003 года ў ізраільскім горадзе Ашдод, і пахаваны ў горадзе Петах-Тыква на могілках Сгула.
Памяць Мемарыяльны каменьМемарыяльны камень у цэнтры «Парку Перамогі» горада Ашдод (Ізраіль) з надпісам «Памяці Героя Савецкага Саюза Вайнруба Яўсея. 1909—2003» (усталяваны 23 кастрычніка 2003 года). У Барысаве ў гонар Яўсея Вайнруба і яго брата Мацвея названа вуліца — вуліца Братоў Вайнрубаў. 5 мая 2013 года ў горадзе Ашдодзе (Ізраіль) адкрыты помнік двум родным братам — танкістам, яўрэям, Героям Савецкага Саюза Мацвею Рыгоравічу і Яўсею Рыгоравічу ВайнрубамВ Ашдоде открыли обелиск братьям-героям .
Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза № 4569 (6 красавіка 1945 года) Ордэн Леніна Два Ордэна Чырвонага Сцяга Ордэн Кутузава 2-й ступені Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені Ордэн Чырвонай Зоркі медалі Ганаровы грамадзянін горада Барысава (Беларусь)
Сачыненні Танк на пьедестале. — Минск, 1979 Курганы боевой славы. — Минск, 1981
Літаратура Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382 Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984
Спасылкі
«Здесь родились Вайнрубы» — на сайце «Rosenbloom» Они сражались за Родину — на сайце «Еврейский обозреватель»
Катэгорыя:Танкісты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Імігранты ў Ізраіль з СССР Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Барысава Катэгорыя:Пахаваныя на могілках Сгула Катэгорыя:Імігравалі ў Ізраіль з Беларусі