Асвя́та — возера ў Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дзісна, за 15 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Шаркаўшчына, за 5,2 км у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Алашкі Вялікія, на балоце Мох.

Плошча паверхні возера 0,52 км². Даўжыня 1,5 км, найбольшая шырыня 0,45 км, даўжыня берагавой лініі 3,71 км. Найбольшая глыбіня 6,2 м, сярэдняя 0,9 м. Аб’ём вады 0,99 млн м³. Возера знаходзіцца ў балоцістай мясцовасці. Катлавіна выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Берагі нізкія, тарфяністыя з балотнай расліннасцю. Возера дыстрофнае. Зарастае. У паўднёвай частцы з возера выцякае ручай у раку Дзісна.

Літаратура

 — С. 141.

Ліст карты N-35-19. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1982 г.

Спасылкі

Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Шаркаўшчынскага раёна