Дняпрэц — вадасховішча ў Горацкім раёне Магілёўскай вобласці на рацэ Дняпрэц, за 7 км ад горада Горкі, каля населеных пунктаў Буды, Кварцяны і Паляшчыцы.
Вадасховішча створана ў 1979 г. у мэтах арашэння. Плошча паверхні 0,98 км². Даўжыня 6 км, найбольшая шырыня 0,3 км,. Найбольшая глыбіня 9 м, сярэдняя 4,5 м. Аб’ём вады 4,42 млн. м³. Плошча вадазбору 59 км². Ваганні ўзроўню вады на працягу года 5 м. Слабапраточнае. Сярэдні шматгадовы сцёк 15,4 млн. м³.
У вадасховішчы водзяцца лешч, шчупак звычайны, язь, лінь, плотка, краснапёрка, акунь і іншыя віды рыб.
Літаратура
Спасылкі Дняпрэц
Катэгорыя:Вадасховішчы Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Вадасховішчы Горацкага раёна