Дзя́гіль лекавы, дзягіль аптэчны, пукГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927 (Angelica archangelica) — шматгадовая травяністая расліна сямейства парасонавых.

Апісанне

Вышыня да 2,5 м. Сцябло тонкабаразнаватае, усярэдзіне пустое. Лісце двойчы-тройчыперыстарассечанае. Кветкі дробныя, белавата-жаўтавата-зялёныя, у парасоніках. Плод — двухсямянка.

На тэрыторыі Беларусі пашыраны ў лясах, хмызняках, на лугах, па ўскрайках балот. Цвіце ў ліпені — жніўні.

Значэнне

Эфіраалейная, лекавая і меданосная расліна.

Літаратура Дзягіль лекавы // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.

Катэгорыя:Дуднік Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Травы