Хуан Педра Хуліян Агірэ-і-Лопес дэ Аная (;  — ) — аргенцінскі рэвалюцыянер і палітык.

Біяграфія Агірэ нарадзіўся ў Буэнас-Айрэсе. Браў удзел у барацьбе супраць брытанскіх войскаў у 1806-07 гадах, даслужыўся да звання капітана. У 1820 годзе часова выконваў абавязкі Вярхоўнага кіраўніка Аб’яднаных правінцый Рыа-дэ-Ла-Платы, быў апошнім, хто насіў гэты тытул. У 1824 годзе займаў пасаду міністра эканомікі, а ў 1826 годзе стаў першым прэзідэнтам адроджанага нацыянальнага банка.

Літаратура Pablo Zubiaurre, Desde la tierra, Sociedad Rural de Ayacucho, Ayacucho, 2003 ISBN 987-21125-0-9

Катэгорыя:Палітыкі Аргенціны Катэгорыя:Прэзідэнты Аргенціны Катэгорыя:Міністры эканомікі Аргенціны Катэгорыя:Ваенныя Аргенціны