Ана́пест ( — адлюстраваны назад, адваротны дактылю; меней распаўсюджаны націск анапе́ст, адпаведнае ) — трохскладовы вершаваны памер.

У антычнай квантытатыўнай метрыцы — метр, стапа якога складаецца з двух кароткіх і аднаго доўгага склада.

У новаеўрапейскай сілаба-танічнай метрыцы анапестам называецца метр, стапа якога складаецца з двух ненаціскных і аднаго націскнога склада.

Анапест у беларускай літаратуры Анапест, як і іншыя трохскладовыя стопы, у беларускай паэзіі асабліва пашырыўся з пачатку XX ст. Анапестычным метрам карысталіся Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч і іншыя паэты. Прыклад з Янкі Купалы: Не кляні́|це мяне́, Што так сму́т|на пяю́.

Іншыя трохскладовыя памеры Амфібрахій Дактыль

Спасылкі

Катэгорыя:Метрыка