Асклепіяд з Фліунта (; каля 350 г. да н.э. — каля 270 г. да н.э.) — старажытнагрэчаскі філосаф, вядомы прадстаўнік Эрэтрыйскай школы.
Біяграфія
Ён быў сябрам Менедэма з Эрэтрыі, яны жылі ў МегарыАфіней, iv. 168 і вучыліся ў Стыльпона,Дыяген Лаэрцкі, ii. 126, затым у Элідзе ў Федана. Асклепіяд быў старэйшым, і казалі, што ён паэт, а Менедэм – акцёр.Дыяген Лаэрцкі, ii. 137 Пасля яны пасяліліся ў Эрэтрыі і перанеслі туды школу Федана. У Эрэтрыі парадніліся (Асклепіяд ажаніўся з маці, а Менедэм з дачкой), і жылі ў адным доме. Асклепіяд памёр раней за Менедэма ў старэчым узросце.Diogenes Laërtius, ii. 137
Літаратура Диоген Лаэртский. О жизни, учениях и изречениях знаменитых философов. / Пер. и прим. М. Л. Гаспарова. Общ. ред. и вступ. ст. А. Ф. Лосева. (Серия «Философское наследие»). М., Мысль, 1979. 624 стр. 2-е изд., испр. М.: Мысль. 1986. 570 стр. 100000 экз. переиздавался: 1995, 1998, 2009.
Катэгорыя:Філосафы Старажытнай Грэцыі