Жукі́ (, ) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Грозаўскага сельсавета.

Гісторыя У 18 ст. вёска ў Навагрудскім павеце і ваяводстве ВКЛ. Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Слуцкім павеце Мінскай губерні, 118 жыхароў, карчма, млын, уласнасць М. Бярновіча. Да 27 снежня 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Мусіцкага сельсавета Слуцкага раёнаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009)..

Геаграфія Геаграфічнае становішча Жукі знаходзяцца за 7 км на захад ад Грэска (Грэскі сельсавет), за 22 км на ўсход ад Капыля, за 100 км ад Мінска.

Водная сістэма На захадзе ад Жукоў ёсць меліяратыўныя каналы, непадалёку цячэ р. Лакнея.

Насельніцтва 1909 год — 42 гаспадаркі, 242 жыхара. 1997 год — 47 гаспадаркі, 89 жыхароў. 2010 год — 32 гаспадаркі, 51 жыхар.

Транспартная сістэма 21 км ад чыгуначнай станцыі Морач на лініі Асіповічы-Баранавічы. Даезд па шашы Узда-Старыца-Труханавічы і далей па аўтадарозе Труханавічы-Жукі.

Літаратура

Спасылкі

Расповяд пра вёску з фота Разнастайная інфармацыя пра Капыль і Капыльскі раён

Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна Катэгорыя:Грозаўскі сельсавет