Сезон 1951 года ў Формуле-1 даў старт другому ў гісторыі Чэмпіянату Свету сярод пілотаў. Другі чэмпіянат свету складаўся з 8 этапаў - Гран-пры Швейцарыі, Бельгіі, Францыі, Англіі, Германіі, Італіі і Іспаніі, а таксама 500-мільных гонак у Індыянапалісе. Сезон доўжыўся 154 дні (з 27 мая па 28 кастрычніка). У спаборніцтвах удзельнічала 80 гоншчыкаў, з каторых 33 удзельнічала толькі ў Indianapolis 500.
Аргенцінскі пілот Хуан Мануэль Фанхіа стаў пераможцам сярод пілотаў. Сезон стаў апошнім годам перамог Alfa Romeo. Гэтая мадэль з 1,5-літровай «васьмёркай», забяспечанай нагнятальнікам, з'явілася на гоначных трасах яшчэ ў 1938 годзе, маючы пад капотам ўсяго 190 к.с. Да пачатку 1951 яе магутнасць у выніку шматлікіх мадэрнізацый і ўдасканаленняў дасягнула ўжо адзнакі 404 к.с., што з'яўлялася мяжой для рухавіка, распрацаванага 12 гадоў таму.
Тэхнічныя змены і асаблівасці
Гонкі ў Еўропе праводзліся па правілах FIA, у той час, як 500 міль Індыянапаліса праводзіліся па правілах Амераканскай Аўтамабільнай Асацыяцыі.
Размеркаванне ачкоў праводзілася па той жа схеме, якую выкарыстоўвалі пад час 1950 года: ачкі ў чэмпіянаце налічваліся за месцы на фінішы з першага па пятае па наступнай схеме: 8-6-4-3-2 плюс яшчэ адно ачко прысуджалася за найхутчэйшае кола ў гонцы. Толькі 4 лепшыя выніка йшлі ў залік.
Заліку Кубка канструктараў ў тыя гады не існавала.
Удзельнікі і каманды
Каманда Канструктар Шасі Рухавік Гума Пілот Этапы Ecurie Belge Talbot-Lago Talbot-Lago T26C Talbot 23CV 4.5 L6 Джонні Клэс 1, 3–8 Філіп Этанселэн Talbot-Lago Talbot-Lago T26C Talbot 23CV 4.5 L6 Філіп Этанселэн 1, 3–4, 6, 8 Іў Жыро-Кабанту Talbot-Lago Talbot-Lago T26C Talbot 23CV 4.5 L6 Іў Жыро-Кабанту 1, 3–4, 6–8 Гі Мэрэс 1, 4 Ecurie Rosier Talbot-Lago Talbot-Lago T26C Talbot 23CV 4.5 L6 Луі Раз'е 1, 3–8 Анры Луво 1 Луі Шырон 3–8 HW Motors HWM-Alta HWM 51 Alta 2.0 L4s Джордж Эйбісэсіз 1 Сцірлінг Мос 1 Scuderia Ferrari Ferrari Ferrari 125 F1Ferrari 375 Ferrari 125 1.5 V12sFerrari 375 4.5 V12 Пітэр Уайтхэд 1 Луіджы Віларэзі 1, 3–8 Альберта Аскары 1, 3–8 П'ера Таруффі 1, 3, 6–8 Хасэ Фрайлан Гансалез 4–8 Alfa Romeo SpA Alfa Romeo Alfa Romeo 158/159 Alfetta Alfa Romeo 158 1.5 L8s Джузэпэ Фарына 1, 3–8 Хуан Мануэль Фанхіа 1, 3–8 Туло дэ Граффэнрыд 1, 7–8 Кансальва Санезі 1, 3–5 Луіджы Фаджыёлі 4 Фялічэ Банэтта 5–8 Пауль Піч 6 Enrico Platé Maserati Maserati 4CLT/48 Maserati 4CLT 1.5 L4s Луі Шырон 1 Хэры Шэл 1, 4 Туло дэ Граффэнрыд 4, 6 Ecurie Espadon Ferrari Ferrari 212Ferrari 166 F2 Ferrari 375 2.5 V12 Рудзі Фішэр 1, 6–7 Хасэ Фрайлан Гансалез Talbot-Lago Talbot-Lago T26C Talbot 23CV 4.5 L6 Хасэ Фрайлан Гансалез 1 Петэр Хірт Veritas Veritas Meteor Veritas 2.0 L6 Петэр Хірт 1 Ecurie Belgique Talbot-Lago Talbot-Lago T26C Talbot 23CV 4.5 L6 Андрэ Пілет 3 Жак Свотэрс 6–7 П'ер Левек Talbot-Lago Talbot-Lago T26C Talbot 23CV 4.5 L6 П'ер Левек 3, 6–7 Грэм Уайтхэд Ferrari Ferrari 125 F1 Ferrari 125 1.5 V12s Пітэр Уайтхэд 4 GA Vandervell Ferrari Ferrari 375 tw Ferrari 375 4.5 V12 Рэг Парнл 4 Пітэр Уайтхэд 5 Equipe Gordini Simca-Gordini Simca-Gordini 15Simca-Gordini 11 Gordini 15C 1.5 L4s Рабэр Манзон 4, 6–8 Марыс Трынцін'ян 4, 6, 8 Андрэ Сімон 4, 6–8 Альда Гардзіні 4 Жан Бэра 7 Эжэн Шабу Talbot-Lago Talbot-Lago T26C Talbot 23CV 4.5 L6 Эжэн Шабу 4 Scuderia Milano Maserati-MilanoMaserati Maserati 4CLT/50Maserati 4CLT/48 Milano 1.5 L4sMaserati 4CLT 1.5 L4s Анофрэ Марымон 4 Пака Гадзія 8 Хуан Хавэр 8 Джо Келлі Alta Alta GP Alta 1.5 L4s Джо Келлі 5 BRM Ltd BRM BRM P15 BRM P15 1.5 V16s Рэг Парнл 5, 7 Пітэр Уокер 5 Кен Рычардсан 7 Ханс Штук 7 Боб Джэрард ERA ERA B-Type ERA 1.5 L6s Боб Джэрард 5 Брайан Шоўі-Тэйлар ERA ERA B-Type ERA]] 1.5 L6s Брайан Шоўі-Тэйлар 5 Scuderia Ambrosiana Maserati Maserati 4CLT/48 Maserati 4CLT 1.5 4s Дэйвід Маррэй 5–6 Джон Джэймс Maserati Maserati 4CLT/48 Maserati 4CLT 1.5 4s Джон Джэймс 5 Філіп Фосэрынгэм-Паркер Maserati Maserati 4CL Maserati 4CLT 1.5 4s Філіп Фосэрынгэм-Паркер 5 Данкан Хэмілтан Talbot-Lago Talbot-Lago T26C Talbot 23CV 4.5 L6 Данкан Хэмілтан 5–6 Тоні Бранка Maserati Maserati 4CLT/48 Maserati 4CLT 1.5 L4s Тоні Бранка 6 Франсіску Ландзі Ferrari Ferrari 375 Ferrari 375 4.5 V12 Франсіску Ландзі 7 Пітэр Уайтхэд Ferrari Ferrari 125 F1 Ferrari 125 1.5 V12s Пітэр Уайтхэд 7 O.S.C.A. OSCA OSCA 4500G OSCA 4500 4.5 V12 Франка Роль 7 Бірабонгзэ Бхадунэй Maserati-OSCA Maserati 4CLT/48 OSCA 4500 4.5 V12 Бірабонгзэ Бхадунэй 8 Жорж Грын'яр Talbot-Lago Talbot-Lago T26C Talbot 23CV 4.5 L6 Жорж Грын'яр 8
Каляндар
У каляндары чэмпіяната прайшлі пэўныя змены. Гран-пры Манака не праводзілася. Варта адзначыць вяртанне Гран-Пры Іспаніі і Германіі, якія не праводзіліся з 1935 і 1939 гадоў адпаведна. Гран-Пры Вялікабрытаніі быў здвінуты на чэрвень, а Гран-Пры Швейцарыі памяняўся месцамі з 500 мілямі Індыянапаліса.
Этап Афіцыйная назва гонкі Гран-Пры Траса Дата 1 XI Grosser Preis der Schweiz Гран-Пры Швейцарыі Circuit Bremgarten, Брэмгартэн 27 Мая 2 XXXVth Indianapolis International Motor Sweepstakes 500 міль Індыянапаліса Indianapolis Motor Speedway, Індыянапаліс 30 Мая 3 XIIІ Grote Prijs van Belgiё Гран-Пры Бельгіі Circuit de Spa-Francorchamps, Спа 17 Чэрвеня 4 38e Grand Prix de l'ACF Гран-пры Францыі Reims-Gueux, Рэймс 1 Ліпеня 5 IV British Grand Prix Гран-Пры Вялікабрытаніі Silverstone Circuit, Сільверстоўн 14 Ліпеня 6 XIV Grosser Preis von Deutschland Гран-пры Германіі Nürburgring, Нюрбург 29 Ліпеня 7 22o Gran Premio d'Italia Гран-Пры Італіі Autodromo Nazionale Monza, Монца 16 Верасня 8 13o Gran Premio de Espana Гран-Пры Іспаніі Circuito de Pedralbes, Барселона 28 Кастрычніка
Агляд Чэмпіянату
Чэмпіёнскі балід Alfa Romeo 159 адрозніваўся празмерным апетытам, спажываючы да 170 літраў паліва на 100 км дыстанцыі, і падчас гонак балід даводзілася запраўляць двойчы (а то і тройчы) нягледзячы на павелічэнне ёмістасці бензабакаў да 300 літраў. Ужыванне на 159-й мадэлі задняй падвескі De Dion палепшыла хадавыя якасці, і дзякуючы гэтаму, магутны балід у сезоне 1951 заставаўся па-за канкурэнцыяй на хуткіх трасах Брэмгартена, Спа і Реймса. Аднак 12-цыліндравыя атмасферныя 4,5-літровыя аўтамабілі Ferrari 375 пачыналі дамінаваць над кампрэсарнымі Alfa Romeo.
Сімвалічным стаў поўны правал на гоначных трасах «народнага» брытанскага баліда BRM, які меў 16-цыліндравы, 1,5-літровы кампрэсарны рухавік магутнасцю 555 к.с. і які лічыўся сярод спецыялістаў самым дасканалым аўтамабілем гэтага класа. Машына абяцала масу пераваг, але на практыцы яе стваральнікам так і не ўдалося пазбавіцца ад дэфектаў, абумоўленых яго празмерна складанай канструкцыяй. За два гады BRM з'явіўся на старце толькі аднаго этапу сусветнага першынства - Гран-Пры Вялікабрытаніі - дзе яго пілоты занялі 5-е і 7-е месца.
Барацьба за ўладанне чэмпіёнскім тытулам ішла паміж пілотамі Alfa Romeo і Ferrari - аргентынцамі Хуанам-Мануэлем Фанхіа і Хасэ Фрайланам Гансалезам, і італьянцам Альберта Аскары.
Гран-Пры Швейцарыі Пазіцыя Пілот Канструктар Час 1 Хуан Мануэль Фанхіа Alfa Romeo 2:07:53,64 2 П'ера Таруффі Ferrari + 55,24 3 Джузэпэ Фарына Alfa Romeo + 1:19,31 ПП Хуан Мануэль Фанхіа Alfa Romeo 2:35,9 НК Хуан Мануэль Фанхіа Alfa Romeo 2:51,1
Чэмпіянат адкрыўся Гран-пры Швейцарыі, і ўжо кваліфікацыя паказала моц Alfa Romeo: віцэ-чэмпіён свету Хуан Мануэль Фанхіа паказаў лепшы час, а чэмпіён свету Джузэпэ Фарына стаў другім. Першы шэраг на старце з гэтай парай падзяліў Луіджы Вилларэзі на Ferrari.
У выніку гонка скончылася для Alfa Romeo вельмі паспяхова: Фанхіа перамог, Фарына фінішаваў трэцім, а за ім да фінішу прыйшлі яшчэ два гоншчыка на «159» - Кансальва Санезі і Эмануэль дэ Граффэнрыд. Другое месца дасталася гоншчыку «Ferrari» - П'ера Таруффі, але прайграў ён Фанхіа амаль хвіліну.
Індыянапаліс 500 Пазіцыя Пілот Канструктар Час 1 Лі Уоллард Kurtis-Offenhauser 3:57:38,05 2 Майк Назарук Kurtis-Offenhauser + 1:47,24 3 Джэк МакГрэт Мануэль Айуло Kurtis-Offenhauser + 2:51,39 ПП Лі Уоллард Kurtis-Offenhauser 4:23,74 НК Дзюк Нэйлан Kraft - Novi 1:07,26
30 Мая 1951 ў Індыянапалісе гонка ў чарговы раз праходзіла ў рамках Формулы-1. Там былі завершаны больш за 200 колаў ці 804,6 кіламетраў. Адметна, што толькі восем пілотаў даехалі да фінішу. Перамогу атрымаў Лі Уоллард. Як і ў мінулым сезоне, ніхто з еўрапейскіх гоншчыкаў не прымаў удзел у амерыканскім этапе.
Гран-Пры Бельгіі Пазіцыя Пілот Канструктар Час 1 Джузэпэ Фарына Alfa Romeo 2:45:46,2 2 Альберта Аскары Ferrari + 2:51,0 3 Луіджы Вілларэзіi Ferrari + 4:21,9 ПП Хуан Мануэль Фанхіа Alfa Romeo 4:25,0 НК Хуан Мануэль Фанхіа Alfa Romeo 4:22,1
У Бельгіі, на трэцім этапе чэмпіянату, Джузэпэ Фарына атрымаў перамогу, апярэдзіўшы Альберта Аскары на Ferrari на амаль што 3 хвіліны. Іншы гоншчык Ferrari - Вілларэзі, як і ў Брэмгартэне, стартаваў трэцім і на гэты раз здолеў не толькі фінішаваць трэцім, але і ўзначальваць гонку першыя два круга.
Фанхіа ж цалкам мог выйграць у Спа, але з-за кола, якое заклініла на піт-стопе, фінішаваў толькі дзявятым. Праўда, адно ачко ён усё ж змог вырваць у Фарыны, пакінуўшы за сабой лепшы круг у гонцы.
Гран-Пры Францыі / Еўропы
Пазіцыя Пілот Канструктар Час 1 Луіджы Фаджыёлі Хуан Мануэль Фанхіа Alfa Romeo 3:22:11,0 2 Хасэ Фрайлан Гансалез Альберта Аскары Ferrari + 58,2 3 Луіджы Вілларэзіi Ferrari + 3 Колы ПП Хуан Мануэль Фанхіа Alfa Romeo 2:25,7 НК Хуан Мануэль Фанхіа Alfa Romeo 2:27,8
Гонка ў Францыі ганарова іменавалася таксама Гран-Пры Еўропы па рашэнні FIA.
Калі першыя два этапы за перамогі змагаліся толькі Фарына і Фанхіа, то на Гран-Пры Францыі замест Банэтта зноў сеў за руль бронзавы прызёр першага чэмпіянату свету - Луіджы Фаджыёлі. Аднак гэтая гонка склалася для яго вельмі супярэчліва. У Фанхіа ўзніклі праблемы з сістэмай запальвання, і ён быў вымушаны вярнуцца ў боксы. Але туды ж на дазапраўку прыехаў і Фаджолі, якога вымусілі саступіць месца Фанхіа. У якасці кампенсацыі Луіджы дасталася неяк адрамантаваная Alfa Romeo аргентынца, а разам з ёй і велізарнае адставанне ад лідараў, бо да гэтага часу Фанхіа правёў у боксах амаль пятнаццаць хвілін.
У выніку Фаджолі фінішаваў адзінаццатым і апошнім, прайграўшы пераможцу Фанхіа - 22 круга. І хоць чатыры ачкі за перамогу ён усё ж атрымаў (іх падзялілі пароўну паміж гоншчыкамі, якія па чарзе пілатавалі балід), Луіджы быў абражаны да глыбіні душы тым, што яго інтарэсамі ахвяравалі, каб дагадзіць лідару каманды. Такім чынам, Фаджолі стаў першай у гісторыі «каралеўскіх гонак» ахвярай каманднай тактыкі і з таго моманту спыніў удзел у гонках Формулы-1.
Следам за дуэтам Фанхіа-Фаджолі фінішавалі пілоты Ferrari - Аскары, Гансалез і Вілларэзі. Фарына ж з-за праблем з гумай быў толькі пятым і ўсё больш губляў шанцы на другі тытул запар.
Гран-Пры Вялікабрытаніі Пазіцыя Пілот Канструктар Час 1 Хасэ Фрайлан Гансалез Ferrari 2:42:18,2 2 Хуан Мануэль Фанхіа Alfa Romeo + 51,0 3 Луіджы Вілларэзіi Ferrari + 2 Колы ПП Хасэ Фрайлан Гансалез Ferrari 1:43,4 НК Джузэпэ Фарына Alfa Romeo 1:44,0
Стартаваўшы з поул-пазіцыі, Хасэ Фрайлан Гансалез паспяхова адбіў атакі спачатку Фялічэ Банэтта, а потым Фанхіа, і ўзначаліў гонку. Праўда, спыняючыся для дазапраўкі на шэсцьдзесят першым крузе, аргентынец не быў упэўнены, што яму не загадаюць аддаць свой аўтамабіль першаму нумару каманды - Аскары. Але справядлівасць перамагла - па рашэнні RAC (якое рушыла ўслед пасля скандальнага адхіленьня ад руля Фаджолі) змена гоншчыкаў падчас Гран-Пры была забаронена.
Гансалез застаўся на першым месцы і выйграў, апярэдзіўшы Фанхіа на 51 секунду. Хуан Мануэль, зрэшты, па выніках пяці этапаў лідыраваў у чэмпіянаце з 21 ачком супраць 15 у Фарыны, 12 у Вілларэзі і 11 у Гансалеза.
Гран-Пры Германіі
Пазіцыя Пілот Канструктар Час 1 Альберта Аскары Ferrari 2:23:03,3 2 Хуан Мануэль Фанхіа Alfa Romeo + 30,5 3 Хасэ Фрайлан Гансалез Ferrari + 4:39,0 ПП Альберта Аскары Ferrari 9:55,8 НК Хуан Мануэль Фанхіа Alfa Romeo 9:55,8
Наступны этап чэмпіянату ўпершыню праходзіў на доўгай трасе «Нюрбургрынг» і пацвердзіў лідарства Ferrari. Нягледзячы на праблемы з заднімі шынамі, хутчэй за ўсіх апынуўся Аскары, які стартаваў з поўла і апярэдзіў у выніку Фанхіа на паўхвіліны.