Марк (Марка) Станіслававіч Смагаровіч (нар. , вёска Забалацце, Акцябрскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі паэт.
Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Падчас Вялікай Айчыннай вайны падлеткам пайшоў у партызанскі атрад імя Чапаева. Бацькі загінулі ў канцэнтрацыйным лагеры. У 1944 г. быў цяжка паранены, лячыўся ў шпіталі, знаходзіўся ў Бабруйскім доме інвалідаў (1945—1952), дзе скончыў сярэднюю школу. Некаторы час жыў у Астрашыцкім Гарадку на Міншчыне, з 1964 г. жыў у Мінску. Член Саюза пісьменнікаў з 1955 г. Памёр, па некаторых звестках, у 2016 годзе.
Творчасць Літаратурнай працай займаецца з 1949 г. Першую кніжку вершаў «Мой таварыш» выдаў у 1955 г. Выйшлі зборнікі паэзіі «На крыллях песні» (1958), «Маё выступленне» (1961), «Пачастунак» (1963), «Крокі» (1966), «Разводдзе» (вершы і паэмы, 1973), «Сплаў» (1976), «Жорны віру» (1980), «Бляск крышталю» (вершы і паэмы, 1983). Для дзяцей напісаў кніжкі паэзіі «Каля кастра» (1959), «Жураўліная труба» (1968), «Паглядае Дзіма ў неба» (1978), «Гартаванне» (1987). Сатырычныя вершы змешчаны ў калектыўным зборніку «Са свайго пункту гледжання» (з М. Макаевым, І. Шуцько, 1966).
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені і медалямі.
Літаратура
Гардзіцкі А. К. Беларускія пісьменнікі: 1917—1990. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 103. — ISBN 5-340-00709-X
Спасылкі
Катэгорыя:Паэты СССР Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені Катэгорыя:Інваліды Вялікай Айчыннай вайны