thumb|right|Фламін у жрэцкай шапцы (апекс). Бюст з Луўра Фламіны (, адзіночны лік flamen) — жрацы асобных божастваў у Старажытным Рыме.

Пасада фламінаў была пажыццёвай і падзяляліся на 3 старэйшых, — якія абіраліся з патрыцыяў і спраўлялі культ Юпітэра, Марса і Квірына, — і 12 малодшых, якія абіраліся з плебейскіх родаў і служылі другарадным багам (Вулкану, Флоры і г.д.).

Лічыцца, што пасада трох старэйшых фламінаў была заснавана пры Нуме ПампілііЦіт Лівій. Гісторыя ад заснавання горада. I. XX. У эпоху імперыі да існых 15 фламінаў дадаліся фламіны абагаўлёных імператараў.

Фламінамі напачатку сваёй кар'еры былі Юлій Цэзар і Нерон.

Пасада фламіна Юпітэра (flamen Dialis) мела вялікую колькасць старанна распрацаваных правіл і табу. Напрыклад, ножка ложка, на якой ён спіць, павінна была быць выпацкана брудам, ён не мог выходзіць з дому з непакрытай галавой, ездзіць конна, дакранацца жывых казлоў, сырога мяса, плюшчу, баброў; і таму падобнага. Пасля смерці жонкі Фламін Юпітэра пазбаўляўся сану.

Літаратура

Спасылкі Спіс вядомых фламінаў Юпітэра Спіс вядомых фламінаў Марса Спіс вядомых фламінаў Квірына Спіс вядомых фламінаў імператараў

Катэгорыя:Рэлігія ў Старажытным Рыме Катэгорыя:Жрацы