Задзе́ўскае — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Мядзелка, на заходняй ускраіне (за 3 кмОбщая характеристика озёр Витебской области ) горада Паставы.

Плошча паверхні возера 0,92 км². Даўжыня 2,46 км, найбольшая шырыня 0,64 км, даўжыня берагавой лініі 8,22 км. Найбольшая глыбіня 21,8 м, сярэдняя 5,5 м. Аб’ём вады ў возеры 5,05 млн м³. Мінералізацыя каля 280 мг/л. Празрыстасць да 1,6 м. Плошча вадазбору 68,8 км². Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Вышыня схілаў катлавіны 5—12 м. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, пясчаныя, у паўднёвай частцы — сплавінныя. Дно возера складанай будовы, пясчанае каля берагоў, глыбей — глеістае (гумусаваная гліна ). Зона мелкаводдзя вузкая. На возеры востраў плошчай 0,9 га. Праз возера працякае рака Спорыца і злучае Задзеўскае з возерам Думбля. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Расліннасць пашыраецца да 60 м ад берага возера і да глыбіні 2,3 м.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, плотка, гусцяра, краснапёрка, акунь, лінь і іншыя віды рыб.

Возера з'яўляецца месцам масавага адпачынкуПеречень мест массового отдыха на водных объектах Витебской области, утверждённых решениями (распоряжениями) горрайисполкомов на 2015 год // Витебский областной комитет природных ресурсов и охраны окружающей среды .

Літаратура

Спасылкі Возера Задзеўскае Общая характеристика озёр Витебской области. — С. 147. Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Т. 3-1.

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Пастаўскага раёна