Прыя́п (, таксама ) — у антычнай міфалогііМифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.335-336, старажытнагрэчаскі бог урадлівасці; палёў і садоў — у рымлян. Маляваўся з празмерна развітым палавым членам у стане вечнай эрэкцыі.

Паходжанне Сын ДыянісаАнтыпатр Сідонскі. Эпіграма 41 Пейдж і АфрадытыПаўсаній. Апісанне Элады IX 31, 2; ці сын Дыяніса і німфыСтрабон. Геаграфія XIII 1, 12 (стар.587); ці сын ГермесаГігін. Міфы 160; ці Дыяніса і Хіёны, ці Пана, ці Адоніса, ці СатыраЛюбкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.3. С.149.

Афрадыта нарадзіла яго ў Абарнідзе (Апарнідзе) каля Лампсака, але з-за яго агіднасці адмовілася ад ягоПримечания О. Л. Левинской, И. В. Рыбаковой в кн. Афиней. Пир мудрецов. Кн. 1-8. М., 2003. С.529. Быў выгнаны з Лампсака з-за велічыні членаПершы Ватыканскі міфаграф II 24, 2. Яго ўшаноўваюць там, дзе маюцца выганы коз і авечак і дзе ёсць пчолы, але больш за ўсё ЛампсакуАвідзій. Журботныя элегіі I 10, 26.

Прыяп перамог гаворачага асла Дыяніса ў змаганні ў даўжыні членаў і забіў тагоГігін. Астраномія II 23, 2, па іншай версіі быў пераможаны і ў гневе забіў аслаЛактанцый. Боскія законы I 21, 28, які быў затым узнесены на неба, стаўшы адной з зорак Асланяты: гамы і дэльты Рака). У Лампсаку Прыяп спрабаваў спакусіць Дыяніса, але няўдалаЛукіян. Гутаркі богаў 23, 2. Ёсць апавяданне, як Прыяп спрабаваў згвалтаваць Весту, але яму перашкодзіў асёлАвідзій. Фасты VI 335—346, таму ў Лампсаку яму ў ахвяру прыносяць аслоў. Паводле віфінскага паддання, ён навучыў Арэса валодаць зброяй, але не перш, чым зрабіў з яго танцора, за гэта Гера ўсталявала дзесяціну ад Арэса ПрыяпуЛукіян. Пра скокі 21.

Распаўсюджванне Першапачаткова мясцовае малаазійскае бажаство. У класічную эпоху культ Прыяпа распаўсюдзіўся па ўсёй Грэцыі і Італіі. У Старажытным Рыме да яго з вялікай павагай адносіліся арандатары, а таксама беднякі. Першыя лічылі яго абаронцам сваіх пасеваў, а другія — сябрам простага народаЕ. Штаерман. Кризис рабовладельческого строя в западных провинциях Римской империи. — с. 139—140.

Егіпцяне распавядаюць міф пра шанаванне члена АсірысаДыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка IV 6, 1-4. Таксама Прыяп атаясамляўся з ПратагонамАрфічныя гімны VI 9. Пасудзіны ў форме фаласа назвалі прыяпаміЮвенал. Сатыры II 95.

У Гамера і Гесіёда ён не згадваецца. Згадваецца ў эпіграмахГедыл. Эпіграма 1 Пейдж, у буколікахФеакрыт. Ідыліі I 21. Часам яго імя згадваецца ў множным лікуМосх. Плач па Біёну, стар.27. Яго свяцілішча было ў Арнеях (Аргаліда)Страбон. Геаграфія VIII 6, 24 (стар.382). Культ з Арней перанесены ў горад Прыяп.

Ціхан — сінонім ПрыяпаДыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка IV 6, 4 і Гермеса. Першапачаткова гэта атычнае бажаство, блізкае Прыяпу, фалічнае бажаство шчаслівага выпадку. У Антыфана была камедыя «Воін, або Ціхан»Афіней. Баль мудрацоў III 62, 103е.

Гл. таксама Прыяпізм

Крыніцы

Літаратура

Буров А. С. 1998: Приап и его восприятие в римском обществе (по Carmina Priapea) // Проблемы истории, филологии, культуры. V, 95-101.

Катэгорыя:Старажытнагрэчаскія багі Катэгорыя:Багі ўрадлівасці Катэгорыя:Багі паводле алфавіта