Ясіён, Іасіён () — сын Зеўса (або Корыфа) і плеяды Электры, унук Атланта, брат Дардана, каханы Дэметры.

Паводле адной з міфічных версій, Ясійн сышоўся з Дэметрай на тройчы ўзараным полі, ад гэтай сувязі нарадзіўся Плутас. Зеўс пасвяціў Ясіёна ў містэрыі Дэметры, якія ён распаўсюдзіў у многіх краінах. Іншая версія распавядае, што за гвалт над Дэметрай Зеўс забіў Ясіёна маланкай. Дэметру ахапіў такі сум, што багі дазволілі Ясіёну часова пакідаць Аід і вяртацца да Дэметры. Радасць і гора Дэметры сімвалізавалі змену пор года.

Спасылкі Ясіён на сайце «Theoi Project»

Катэгорыя:Героі старажытнагрэчаскіх міфаў Катэгорыя:Міфы астравоў Эгейскага мора Катэгорыя:Міфы Крыта