Перцавы грыб, благушка (Suillus piperatus) — шапкавы базідыяльны грыб сямейства .
Апісанне Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 3—6 см, пляската-пукатая, гладкая, ліпкая, жоўта-маркоўна-бурая. Мякаць шчыльная, тонкая, бура-жоўтая, перцава-горкая, злёгку чырванее на зломе. Трубачкі прырослыя або зыходныя, жоўта-карычневыя або ржава-бурыя з шырокімі порамі. Ножка цыліндрычная, даўжынёй 4—7 см і дыяметрам 0,3—1 см, гладкая, суцэльная, каля асновы звужаная, святлейшая за шапку. Споры верацёнападобныя, гладкія, жоўта-бурыя.
Экалогія і распаўсюджванне Пашыраны ў Паўночным паўшар'і. На тэрыторыі Беларусі трапляецца з ліпеня па верасень пераважна ў сухіх хвойных лясах.
Неядомы грыб.
Літаратура — С. 176. Перцавы грыб // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979. Перцавы грыб //
Катэгорыя:Балетавыя (сямейства) Катэгорыя:Грыбы Еўразіі Катэгорыя:Грыбы Паўночнай Амерыкі