thumb|300px|Пашкоджаны сімвал ЗША на будынку былога пасольства ў Тэгеране Захоп амерыканскіх закладнікаў у Іране (4 лістапада 1979 — 20 студзеня 1981) — дыпламатычны крызіс, распачаты з захопу мясцовымі студэнтамі пасольства ў Тэгеране. Яны ўзялі ў закладнікі 52 супрацоўніка амерыканскага пасольства, якіх вызвалілі праз 444 дні ў 1981 годзе. Захопнікі патрабавалі ад ЗША выдаць шаха Махамеда Рэза Пехлеві, які знаходзіўся на лячэнні ў Нью-Ёркскай бальніцы. Тэрарыстаў неўзабаве падтрымаў узначалены аяталой Хамейні ўрад. Праваленая ваенная аперацыя па выратаванні закладнікаў і няздольнасць вырашыць канфлікт адмоўна адбіліся на кар'еры прэзідэнта ЗША Джымі Картэра. Закладнікі былі вызвалены пры пасродніцтве ўрада Алжыра ў дзень уступлення на пасаду Рональда Рэйгана.

Гл. таксама Аперацыя «Арліны кіпцюр» Канадская хітрасць Ісламская рэвалюцыя ў Іране Спаленне пасольства ЗША ў Ісламабадзе Аперацыя «Арго» — галівудскі фільм, заснаваны на падзеях 4 лістапада 1979 года.

Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты 1970-х Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты, здзейсненыя ў Іране Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты ісламістаў Катэгорыя:Захопы закладнікаў Катэгорыя:Палітычныя рознагалоссі ў ЗША Катэгорыя:Гісторыя ЗША Катэгорыя:Канфлікты 1979 года Катэгорыя:Канфлікты 1980 года Катэгорыя:Канфлікты 1981 года Катэгорыя:Гісторыя Ірана