Віктар Антонавіч Івашке́віч (, Мінск — ) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1959 годзе ў Мінску. З пачатку 1980-х гг. — у моладзевым нацыянальным руху, удзельнік першых, напаўпадпольных незалежніцкіх суполак «Беларуская Майстроўня», «Талака».

Адзін са стваральнікаў падпольнай антысавецкай арганізацыі «Незалежнасць» (1984—1985), у якую ўваходзілі таксама Вінцук Вячорка, Сяргей Дубавец, Сяржук Сокалаў-Воюш, Алесь Сушаhttp://www.svaboda.org/a/26944637.html, Генік Лойка, Алесь Костка, Алесь Бяляцкі, Яўген Івашкевіч, Генадзь Сагановічhttps://www.youtube.com/watch?v=3uxkr-eQmH0.

Быў сярод арганізатараў маршу-пратэсту па Заходняй Дзвіне-Даўгаве супраць будаўніцтва Даўгаўпілскай ГЭС (1987), экалагічнага маршу па Прыпяці — адной з першых чарнобыльскіх акцый пратэсту (1988), забастоўкі кіроўцаў гарадскіх аўтобусаў у Мінску (1989).

З 1988 г. — у Беларускім народным фронце (БНФ).

У 1991 Віктар Івашкевіч стаў ініцыятарам стварэння страйкавых камітэтаў на мінскіх прадпрыемствах.

Выканаўчы дырэктар Грамадскага навукова-аналітычнага цэнтра «Беларуская перспектыва»Грамадскі навукова-аналітычны цэнтр «Беларуская перспектыва».

thumb|злева|Віктар Івашкевіч (справа) на Народным сходзе (як сустаршыня аргкамітэта па правядзенні Народнага сходу). 8 кастрычніка 2011, Мінск Да 1996 г. Віктар Івашкевіч быў сакратаром управы БНФ, адказваў за арганізацыю масавых акцый і фінансавае забеспячэнне БНФ.

Уваходзіў у групу лідараў БНФ, якія адкрыта выступілі з крытыкай Зянона Пазняка на з’ездзе партыі ў 1999 годзе.

З 1997 г. Віктар Івашкевіч быў рэдактарам газеты «Рабочий», з 1999 г. — віцэ-прэзідэнтам Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў.

Неаднаразова атрымліваў адміністрацыйныя пакаранні ў выглядзе арыштаў і штрафаў, у знак пратэсту аб’яўляў галадоўку. У кастрычніку 2002 г. асуджаны на два гады абмежавання волі за публікацыю артыкула «Злодзей павінен сядзець у турме», надрукаванага ў газеце «Рабочий» падчас прэзідэнцкай выбарчай кампанііhttp://novychas.by/asoba/u-vjanok-pamjaci-viktar-ivaszkevicz-fota, у якім пракуратура ўбачыла паклёп на прэзідэнта Беларусі. Увесь наклад канфіскавалі проста ў друкарні. У снежні 2002 года Віктар Івашкевіч пачаў адбываць пакаранне ў Баранавічах.

Цягам 2007—2009 гадоў быў намеснікам старшыні Партыі БНФ, потым кіраваў яе мінскай гарадской арганізацыяй. На прэзідэнцкіх выбарах 2010 г. Віктар Івашкевіч з’яўляўся даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты ад «Еўрапейскай Беларусі» Андрэя Саннікава. У лютым 2011 г. Віктар Івашкевіч абвясціў пра выхад з партыі БНФ з-за нязгоды з пазіцыяй, якую заняў былы кандыдат у прэзідэнты Рыгор Кастусёў, узначальваў аргкамітэт нацыянальна-дэмакратычнай партыі «Беларускі рух».

Памёр Віктар Івашкевіч у 2013 годзе пасля цяжкай і працяглай хваробы.

Сям’я

У 1982 годзе Віктар Івашкевіч пабраўся шлюбам са студэнткай факультэту журналістыкі Аленай Радкевіч. Іх сын Станіслаў Івашкевіч — журналіст, эканамічны аглядальнік, стваральнік Беларускага расследавальніцкага цэнтра.

Ушанаванне памяці Пахаваны на Паўночных могілках Мінска. На яго магіле ўсталяваны помнік, аўтар якога — скульптар Ігар Засімовіч.

Прэміі ў галіне абароны правоў чалавека, якую ўручае «Хартыя'97», у 2013 годзе было нададзена імя Віктара Івашкевіча. У 2014 годзе Партыя БНФ заснавала памятны знак імя Віктара Івашкевіча, якім адзначаюцца перадусім арганізатары найбольш значных масавых акцыйsvaboda.org.

Літаратура Сяргей Дубавец. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду / Сяргей Дубавец; фота А. Канцавога. — [Б. м.] : Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2012, — 457 с. Уладзімер Арлоў. Імёны Свабоды. — 4-е выд., дап. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2020. — 826 с.: іл. (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе) ISBN 978-0-929849-83-6

Спасылкі svaboda.org nashaniva.by belapan.by

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мінску Катэгорыя:Члены Беларускай спеўна-драматычнай майстроўні Катэгорыя:Члены Талакі Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Рэдактары Беларусі Катэгорыя:Пахаваныя на Паўночных могілках