Антыёх XIII Дыяніс Філапатар Калінік вядомы таксама як Азіяцкі — цар Сірыі ў 88— 87 да н.э. і 68-67 да н.э. з роду Селеўкідаў. Антыёх выхоўваўся ў Азіі і з-за гэтага атрымаў сваю мянушку.
Біяграфія
Ён быў сынам цара Антыёха X Еўсеба і , якая выступала ў якасці рэгента пры хлопчыку пасля смерці яго бацькі. Мала таго, што яна не ў стане была атрымаць прызнанне сваіх прэтэнзій на трон Егіпта, але яна таксама страціла кантроль над большай часткай Сірыі
Праз некаторы час Тыгран заваяваў Сірыю і Клеапатра адправілася ў Рым прасіць дапамогі. Яны былі там у 75-73 гадах да н.э, і маці спрабавала дамагчыся для сваіх сыноў прастола Егіпта. Пасля звяржэння Тыграна рымлянамі Антыёх быў адноўлены на пасадзе цара па прапанове Лукула і кіраваў невялікім царствам з Антыёхіі.
Пасля ўварвання ў Сірыю арабскіх плямёнаў Антыёх быў забіты ў Эмесе, што вымусіла Пампея зрабіць Сірыю рымскай правінцыяй.
Литература Peter Green, Alexander to Actium: The Historical Evolution of the Hellenistic Age (1990), pp. 552, 553, 658, 659 Edwyn R. Bevan, The House of Seleucus (1902), p. 263
Спасылкі Антыёх XIII Дыяніс Філапатар Калінік
Катэгорыя:Селеўкіды Катэгорыя:Цары дзяржавы Селеўкідаў Катэгорыя:Кіраўнікі Азіі I стагоддзя да н.э. Катэгорыя:Цары сірыйскія