Шы́лава — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Нежлеўка, за 3 км на поўдзень ад гарадскога пасёлка Ветрына.
Плошча паверхні возера 0,11 км², даўжыня 0,77 км, найбольшая шырыня 0,21 км, даўжыня берагавой лініі 1,67 км. Найбольшая глыбіня возера 23,9 м, сярэдняя 7,7 м. Аб'ём вады 0,85 млн. м³. Плошча вадазбору 0,6 км². Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны стромкія, вышынёй 15—35 метраў. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны, на паўночным захадзе і паўднёвым усходзе сплавінныя. Дно ўздоўж берагоў выслана пяском, ілам і сапрапелем (на паўночным захадзе і паўднёвым усходзе). Астатняя частка дна возера выслана гліністым і ажалезненым ілам. Возера мезатрофнае, слабапраточнае. У паўднёва-усходняй частцы з Шылава выцякае ручай у возера Глыбачка. Прыбярэжная расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 6 м і на адлегласці 20—90 м ад берага возера.
У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, плотка, краснапёрка, акунь і іншыя рыбы.
Непадалёку ад заходняга берага возера пралягае аўтамабільная дарога .
Літаратура
Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна Катэгорыя:Басейн Ушачы