Монаве́рш (таксама аднарадкоўе) — верш, які складаецца з аднаго радка, завершанага па сэнсе, па сінтаксічнай і метрычнай структуры. Зрэдку ўжываўся ў антычнай паэзіі. Пісаўся звычайна гекзаметрам, набываў афарыстычнае гучанне. Да монавершаў можна аднесці асобныя вершаваныя крылатыя выслоўі і афарызмы, што выкарыстоўваюцца для лозунгаў, у загалоўках твораў, эпіграфах і г. д. Монавершамі, па сутнасці, з'яўляюцца і некаторыя рытмічна арганізаваныя прыказкі, прымаўкі, народныя выслоўі, якія часам надпісваюцца на посудзе, мэблі, малюнках.
Прыклады Сярод вядомых беларускіх аднарадкоўяў можна прывесці наступны верш А. Наўроцкага:Кваканне жаб заглушае спеў салаўя.Верш адзначаецца вялікай вобразнай і мастацкай змястоўнасцю, змешчанай у мінімальны па памеры тэкст.
Крыніцы
Літаратура
В. В. Жыбуль. Манаверш ува ўсясьветнай і беларускай літаратуры // Беларускі Калегіюм, 25.04.2009.
Катэгорыя:Літаратурныя формы Катэгорыя:Цвёрдыя формы Катэгорыя:Графіка верша