Архітэкто́ніка (ад  — будаўнічае мастацтва) — у літаратуры агульная будова літаратурнага твора, якая выяўляецца ў спалучэнні яго частак і элементаў, у сродках гарманічнага афармлення і структурнай арганізацыі твора як адзінага мастацкага цэлага.

Часта ў тым жа значэнні ўжываецца тэрмін кампазіцыя, аднак архітэктоніка разглядаецца як больш шырокае паняцце — галоўны прынцып пабудовы і агульная сістэма сувязяў паміж асобнымі часткамі кампазіцыі.

Асноўныя элементы Своеасаблівасць архітэктонікі залежыць ад ідэйнай задумы твора, жанравых законаў і індывідуальнага аўтарскага стылю.

У паняцце архітэктонікі ўваходзіць як знешняя структура твора (падзел на часткі, раздзелы, кнігі), так і пабудова сюжэту. Сюды адносяцца: Тып апавядання (ад аўтара ці ад асобы апавядальніка). Роля дыялогу. Паслядоўнасць падзей (часовая або з парушэннем храналагічнага прынцыпу). Увядзенне ў твор розных апісанняў, аўтарскіх развагаў і лірычных адступленняў. Групоўка дзеючых асоб.

Праяўленне ў розных родах літаратуры Эпас Падзел твора на часткі і раздзелы мае творчы, змястоўны характар. Вялікія эпічныя творы могуць складацца з «кніг» (раман «Сустрэнемся на барыкадах» П. Пестрака — з дзвюх, «Мінскі напрамак» І. Мележа — з трох). Твор з некалькіх самастойных кніг, аб’яднаных сюжэтнай пераемнасцю, набывае форму дылогіі, трылогіі і г.д..

Паэзія У паэзіі архітэктоніка выяўляецца ў сістэме строф, якія ў буйным творы злучаюцца ў раздзелы ці часткі. Цвёрдая страфа (санет, трыялет, рандо) можа складаць закончаны твор.

Драматургія У драматургіі змест падзяляецца на дзеі (акты), а апошнія — на карціны (з’явы).

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Літаратуразнаўства Катэгорыя:Тэорыя літаратуры