Дынастыя Львоў ці Фракійская дынастыя складалася з пяці імператараў, якія кіравалі Усходняй Рымскай імперыяй з 457 па 518 гады, і часткамі Заходняй Рымскай імперыі — з 474 па 480 гады.
ІмяПерыяд кіраванняЗаўвагі80pxЛеў I Макела (Λέων Α' ο Θράξ, Flavius Valerius Leo)7 лютага 457 — 18 студзеня 474Нарадзіўся ў 401 годзе ў Дакіі, быў простым салдатам. Быў узведзены на прастол Аспарам, які разлічваў праз яго кіраваць імперыяй. Памёр ад дызентэрыі.80pxЛеў II (Λέων Β', Flavius Leo)18 студзеня — 17 лістапада 474Унук Льва I, нарадзіўся ў 467 годзе. Атрымаў у спадчыну трон пасля смерці дзеда. Памёр ад невядомай хваробы, магчыма быў атручаны.80pxФлавій Зянон (Ζήνων, Flavius Zeno) 17 лістапада 474 — 9 красавіка 491Нарадзіўся каля 425 года ў Ісаўрыі, зыходнае імя — Тарасікадыса. Зяць Льва I, пасля яго смерці стаў суправіцелем разам са сваім сынам Львом II, пасля смерці Льва II стаў аднаасобным кіраўніком. Пасля таго як быў зрынуты іншым членам імператарскага роду — Васіліскам — бег у родныя краі, і вярнуў сабе трон у жніўні 475 года.Васіліск (Βασιλίσκος, Flavius Basiliscus)9 студзеня 475 — жнівень 476Швагер Льва I. Адабраў прастол у Зянона, але потым быў ім зрынуты. Памёр у 476 ці 477 годзе.80pxАнастасій I (Αναστάσιος Α', Flavius Anastasius)11 красавіка 491 — 9 ліпеня 518нарадзіўся прыкладна ў 430 годзе ў Дырахіі. Быў сіленцыярыем. Пасля смерці Зянона яго ўдава Арыядна абраў Анастасія ў якасці новага імператара і ажанілася з ім.
Генеалогія Леў I Макела (401—474), у шлюбе з Верынай Арыядна (450—515), у шлюбе з Зянонам, ад якога нарадзіўся Леў II, затым за Анастасіем Лявонція (457 — пасля 479), спачатку у шлюбе з Патрыкіем, затым — з Маркіянам
Літаратура А. Азимов «Константинополь. От легендарного Виза до династии Палеологов» — Москва: ЗАО «Центрполиграф», 2007. ISBN 978-5-9524-3270-3