Уладзімір Мікалаевіч Вара́ксін (, — ) — беларускі савецкі архітэктар, педагог. Заслужаны будаўнік БССР (1967).
Біяграфія Скончыў у 1927 годзе мастацка-прамысловы тэхнікум у Омску. У 1928—1932 гадах вучыўся ў Ленінградскай АМ, у 1932—1934 гадах у Ленінградскім інстытуце інжынераў камунальнага будаўніцтваВараксин Владимир Николаевич. Працаваў у Белдзяржпраекце. З 1952 года выкладчык, у 1954—1971 гадах дацэнт кафедры архітэктуры Беларускага політэхнічнага інстытута, у 1971—1975 — загадчык кафедры Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1935 года.
Пахаваны на мінскіх Чыжоўскіх могілках.
Творчасць
Асноўныя працы да вайны: Палац піянераў і школьнікаў (1936, з А. П. Воінавым) у Мінску, будынак педтэхнікума ў Крычаве (1937, цяпер пачатковы блок СШ № 1 за палацам Пацёмкіна), будынак ЦК КПБ (1939—1947, з А. П. Воінавым) у Мінску, кінатэатр «Радзіма», комплекс будынкаў прамкамбіната (1939), жылы пасёлак аўтарамонтнага завода (1941) у Магілёве. Творчасць Вараксіна звязана з развіццём неакласічнай тэндэнцыі ў даваеннай архітэктуры Беларусі.
Пасля вайны спраектаваў будынкі Беларускага інстытута народнай гаспадаркі па вул. Свярдлова (1954), Белкамунбанка па вул. Леніна (1949), жылыя дамы па вул. К. Маркса (1950), Маскоўскай (1949), Захарава, А. Кашавога (1955) у Мінску, тыпавыя праекты будынкаў раённых камітэтаў КПБ для Гомельскай, Віцебскай і Мінскай вобласці (1952).
Займаўся рэканструкцыяй гродзенскага Новага замка, у выніку будынак набыў рысы сталінскага ампіру, страціўшы першапачатковы барочны стыль. Лялевіч, Я., Трусаў, І. Г., Чарнякевіч, А. М., Вашкевіч, А. Ф., Саяпін, В. Біяграфія гарадзенскіх вуліц: ад Фартоў да Каложы. — Гародня-Wrocław, 2012. — 369 с. : іл., каляр. іл. ; 24 см. — С. ??
Дакументы творчай дзейнасці (фотаздымкі будынкаў, артыкулы), біяграфічныя дакументы, ліставанне і фотаздымкі захоўваюцца ў БДАНТД, куды перададзены сынамВольга Іванова. Асaбістыя архівы Беларусі канца XVIII-пач. XXІ ст. Мінск, 2014. 404 с..
Галерэя
Сям’я Мае сына Мікалая Вараксіна (нар. 1933), гісторыка.
Узнагароды Узнагароджаны Ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1941, 1951, 1961), медалямі. 1—2-я прэміі за праекты жылых дамоў для калгаснікаў на адкрытым рэспубліканскім конкурсе (1936, 1945).
Літаратура
Архитектура во имя жизни : сборник биографических очерков и документов известных деятелей белорусской архитектуры / [сост. Г. И. Шостак]. ― Минск, 2007.
Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі БНТУ Катэгорыя:Архітэктары СССР Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Гомеля Катэгорыя:Архітэктары Магілёва Катэгорыя:Архітэктары Гродна Катэгорыя:Заслужаныя будаўнікі Беларускай ССР Катэгорыя:Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта