Яфрэм Пятровіч Васілевіч (, в. Барысавічы, Клімавіцкі раён — ) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

Член КПСС з 1929 года. Удзельнік баёў супраць банд Булак-Балаховіча ў 1920 годзе. З 1925 года на партыйнай, гаспадарчай рабоце, старшыня Расонскага райвыканкама.

З ліпеня 1941 года пакінуты ў тыле ворага, член Расонскага падпольнага РК КП(б)Б. З сакавіка 1942 года ў Паўночна-Заходняй аператыўнай групе ЦК КП(б)Б. З ліпеня 1942 — лістапад 1943 года камісар Расонскай партызанскай брыгады імя І. В. Сталіна, адначасова ў лістападзе 1942 — лістападзе 1943 года сакратар Расонскага падпольнага РК КП(б)Б.

У 1943—1958 гадах на партыйнай рабоце.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Клімавіцкім раёне Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны