Сэідзі́ Сэіт-Назар-Хабіб-Хаджа-Аглы (; , Лама, цяпер Карабекевюльскі этрап, у Лябапскім велаяце, Туркменія — 1836) — класік туркменскай літаратуры, паэт-ваяр.

Біяграфія Паходзіў з роду Кара-Бекаул, племені эрсары. Бацька будучага паэта быў мулой. Навучаўся ў медрэсэ Шыргазы-хана ў Хіве, пазней у медрэсэ Бухары.

Палкаводзец. Сэідзі ўзначальваў барацьбу туркменскіх плямёнаў супраць уладароў Бухарскага ханства. У 1797 годзе кіраваў адным з туркменскіх атрадаў у бітвах проці войскаў бухарскага эміра Шахмурада. Пацярпеўшы паражэнне, Сэідзі ўцёк спярша ў Хіву. Пазней, па запрашэнні свайго сябра — паэта Зэлілі, перасяліўся ў Кара-Кала, размешчаны ў перадгор'ях Капетдага.

У бітве з персамі ў складзе атрада туркменскага племені гаклен (Кара-Калы) у 1836 г. Сэідзі быў узяты ў палон і забіты.

Творчасць Свае вершы Сэідзі пісаў на чагатайскай мове. Зацікаўленасць вершамі ў Сэідзі адзначаюць з ранняга ўзросту. Быў паслядоўнікам класіка туркменскай літаратуры Махтумкулі.

Найбольш яскрава талент Сэідзі праявіўся пры стварэнні ім цыклу любоўных лірычных вершаў.

У творчай спадчыне паэта, што дайшла да нашых дзён, шмат павучальных, выкрывальных і героіка-патрыятычных вершаў.

Ліставанне паэтаў Сэідзі з яго сябрам, паэтам-ваяром Зэлілі, стала новай формай паэзіі — эпісталярнай.

Сэідзі быў вядомы не толькі як паэт, але і як бахшы, спявак-апавядальнік, выканаўца туркменскага фальклору.

Памяць Імем Сэідзі названы горад у Лябапскім велаяце (колішні Нефцезаводск, Чарджоўская вобласць), вуліцы ў шэрагу гарадоў. У горадзе Туркменабад усталяваны помнік паэту—ваяру Сэідзі. У гонар Сэідзі названы Туркменскі дзяржаўны педагагічны інстытут.

Літаратура Сеиди. Избранные произведения. Ашхабад, 1948 Сеиди. «Сайланан эсерлер». Ашхабад, 1959 Сеиди. Зелили. Сборник. Библиотека поэта. Большая серия. Советский писатель. Ленинградское отделение. 1984. Клычева М. М. Новаторский характер поэзии Сейитназара Сеиди // Наследие Восточного Туркменистана в системе средневековых культур: материалы международной научной конференции. 10-12 марта 2010 г. — Ашхабад, 2010. Кор-Оглы Х., Туркменская литература, М., 1972 Каррыев М., Сейди, Ашхабад, 1962

Катэгорыя:Постаці Туркменістана