Дамінікас Галкявічус (; нар. ) — літоўскі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам каманды «Каўна Жальгірыс B».

Клубная кар’ера Доўгі час выступаў у Літве за панявежыскі «Экранас», з якім некалькі разоў станавіўся чэмпіёнам краіны. У 2011 годзе перайшоў у польскі «Заглэмбе», але не змог там замацавацца.

У другой палове 2012 года выступаў за бабруйскую «Белшыну». У першай палове 2013 года быў іграком рыжскай «Даўгавы», а ў верасні 2013 года ў якасці свабоднага агента далучыўся да наваполацкага «Нафтана». У снежні 2013 года пакінуў наваполацкі клубГалкявичюс покинул «Нафтан», Образов и Шкабара подпишут новые контракты.

У сакавіку 2014 года вярнуўся на радзіму, далучыўшыся да дэбютанта літоўскай А Лігі — клайпедскага «Гранітаса». Пазней выступаў за розныя літоўскія клубы. У 2020 годзе завяршыў кар’еру ў складзе «Каўна Жальгірыса» і ўзначаліў другую каманду клуба.

Міжнародная кар’ера Выступаў за нацыянальную зборную Літвы.

Дасягненні Чэмпіён Літвы (4): 2005, 2008, 2009, 2010 Срэбраны прызёр чэмпіянату Літвы: 2006 Бронзавы прызёр чэмпіянату Літвы (2): 2007, 2015 Уладальнік Кубка Літвы (2): 2010, 2017

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Літвы Катэгорыя:Ігракі зборнай Літвы па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Каўна Жальгірыс Катэгорыя:Ігракі ФК Стумбрас Катэгорыя:Ігракі ФК Судува Марыямпале Катэгорыя:Ігракі ФК Ёнава Катэгорыя:Ігракі ФК Атлантас Клайпеда Катэгорыя:Ігракі ФК Паланга Катэгорыя:Ігракі ФК Круоя Пакруойіс Катэгорыя:Ігракі ФК Гранітас Клайпеда Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Даўгава Рыга Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Заглэмбе Любін Катэгорыя:Ігракі ФК Экранас Панявежыс Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Літвы