Амгу́нь (, ; ) — рака ў Хабараўскім краі Расіі, левы прыток ракі Амур.

Даўжыня ракі 723 км. Плошча вадазбору — 55 500 км². Сярэдні расход вады 600 м³/с (488 м³/с у ніжнім цячэнні, аб’ём сцёку 15,402 км³/годФролова Н. Л. Амгунь // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»).

Амгунь бярэ пачатак на схілах Бурэінскага хрыбта. Цячэ пераважна ўздоўж маланаселенай раўніннай мясцовасці. Замярзае ў кастрычніку, вызваляецца ад лёду ў першай палове мая. У басейне ракі знаходзіцца возера Чукчагірскае. Рака суднаходная на адлегласці 330 км, ад вусця да сяла імя Паліны Асіпенка.

Прытокі ракі: Сулук, Аякіт, Ніжняя Эльга, Ірунгда, Вялікая Куркальту (Хукалту), Таліджак, Куркальту, Тала-Біракан, Баджал, Эпкакан, Эбкан, Ясіна, Угучан, Эбгунь, Эльга, Велі, Чорны ключ, Юкачы, Нілан, Туянка, Ніланкан, Іган, Сімітка, Німелен (Немілен), Татарскі Ключ, Гакцынка, Мані, Амуксікан, Гугінка, Бумкан, Усман, Ніжні Гарбыляк, Верхняя Балда, Ніжняя Балда, Давакса, Малы Куян, Вялікі Куян, Вялікі Інмакчан, Хава, Ім, Верхняя Бальза, Ніжняя Бальза, Гарбушка, Вялікая Уда, Малая (Ніжняя) Уда, Юшкуты і інш.Река Амгунь // Государственный водный реестр РФ

У даліне ракі знаходзяцца 2 біялагічныя заказнікі. Уздоўж Амгуні праходзіць папулярны водны турыстычны маршрут. Басейн ракі вядомы біялагічнай разнастайнасцю. Асаблівую цікавасць мае сезонная міграцыя пералётных птушак, нераст прахадных ласосевых рыб.

Літаратура

Спасылкі Река Амгунь // Государственный водный реестр РФ Фролова Н. Л. Амгунь // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Амгунь на shamora.info Турыстычны маршрут

Катэгорыя:Прытокі Амура Катэгорыя:Рэкі Хабараўскага края