Азам Раджабаў (нар. , Рагун, Таджыкістан) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Ліда».
Клубная кар’ера Выхаванец віцебскага футбола, у 2010 годзе выступаў за дубль «Віцебска». У лютым 2011 года перайшоў у кіеўскае «Дынама», дзе выступаў за моладзевую каманду. У пачатку 2013 года з’явілася інфармацыя аб магчымай арэндзе ў «Віцебск», але Азам застаўся ў Кіеве.
У ліпені 2013 года разарваў кантракт з «Дынама» і стаў іграком «Гомеля». У складзе «Гомеля» стаў звычайна выхадзіць на замену. Але калі ў другой палове 2013 трывала з’яўляўся на полі, то ў сезоне 2014 гуляў пераважна за дубль, усяго двойчы згуляў за асноўную каманду. У выніку ў ліпені 2014 года кантракт з «Гомелем» быў разарваны па ўзаемнай згодзе.
Пасля зыходу з «Гомеля» ў ліпені 2014 года падпісаў кантракт з «Віцебскам». Хутка замацаваўся ў аснове віцебскага клуба і дапамог яму вярнуцца ў Вышэйшую лігу па выніках сезона 2014. У сезоне 2015 таксама трывала гуляў за «Віцебск», пераважна на пазіцыі флангавага нападніка. Сезон 2016 быў вымушаны поўнасцю прапусціць з-за траўмы. У першай палове 2017 года выступаў за дубль «Віцебска», за асноўны склад згуляў толькі ў адным матчы Кубка Беларусі. У жніўні 2017 года быў аддадзены ў арэнду першалігавай «Оршы». У печатку 2018 года трэніраваўся з віцебскай камандай, аднак у лютым 2018 года «Віцебск» вырашыў не падаўжаць супрацоўніцтва з паўабаронцам.
Неўзабаве пасля сыходу з «Віцебска» далучыўся да наваполацкага «Нафтана», у складзе якога пачаў сезон 2018. Гуляў пераважна ў стартавым складзе, у печатку сезона 2019 з’яўляўся на полі рэдка і выходзячы на замену, з верасня зноў стаў гуляць у аснове. Па заканчэнні сезона 2019 пакінуў каманду.
У жніўні 2020 года далучыўся да пінскай «Хвалі». У 2020 годзе гуляў у стартавым складзе каманды, у пачатку сезона 2021 пераважна выхадзіў на замену, са жніўня замацаваўся ў аснове. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з пінскім клубам. У сезоне 2022 заставаўся іграком стартавага складу. У студзені 2023 года зноў падоўжыў пагадненне з «Хваляй». У снежні 2023 года падпісаў чарговы кантракт з клубам. У жніўні 2024 года пакінуў «Хвалю» і далучыўся да «Ліды».
Міжнародная кар’ера Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2010 дубль Віцебск 22 2 2010/11 (2) дубль Дынама 11 0 2011/12 дубль Дынама ? ? 2012/13 дубль Дынама 17 0 2013 (2) Д1 Гомель 12 0 2014 (1) Д1 Гомель 2 0 2014 (2) Д2 Віцебск 15 4 2015 Д1 Віцебск 21 0 2016 Д1 Віцебск 0 0 2017 (1) дубль Віцебск 8 2 2017 (2) Д2 Орша 11 2 2018 Д2 Нафтан 26 5 2019 Д2 Нафтан 16 2 2020 (2) Д2 Хваля 12 1 2021 Д2 Хваля 26 1 2022 Д2 Хваля 21 0 2023 Д2 Хваля 18 0 2024 (1) Д2 Хваля 15 0
Сям’я Бацька — таджык, маці — беларуска. Нарадзіўся ў Таджыкістане, але ў малым узросце пераехаў у Віцебск.
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Орша Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Хваля Пінск Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда