Філі́пенскае, Філіпенкі — возера ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Шэвінка, за 9 км у напрамку на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Шуміліна, каля вёскі Філіпенкі.
Плошча паверхні 0,18 км². Даўжыня 1,18 км, найбольшая шырыня 0,17 км, даўжыня берагавой лініі 2,52 км. Плошча вадазбору 23,2 км².Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй да 5 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пясчаныя. У Філіпенскае ўпадае ручай з возера Зачорнае і выцякае ручай у возера Грабніцкае.
Літаратура
Спасылкі Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 5. Ліст карты N-35-24. выданне 1980 г. Адпавядае стану мясцовасці на 1979 г.
Катэгорыя:Азёры Шумілінскага раёна Катэгорыя:Басейн Шэвінкі