Віцэ-каралеўства (ад «віцэ-кароль» — літаральна: «намеснік караля», пар. «віцэ-прэзідэнт» ці «віцэ-адмірал») — форма каланіяльнага ўладання, пры якой кіраўнік калоніі (віцэ-кароль) надзяляецца неабмежаванымі паўнамоцтвамі і з'яўляецца прамым намеснікам спадчыннага манарха метраполіі. Пасада віцэ-караля не з'яўляецца спадчыннай.

Віцэ-каралеўствы Іспаніі Новая Іспанія (1535—1821) Новая Гранада (1717—1819) Перу (1544—1821) Рыа-дэ-Ла-Плата (1776—1810) Партугалія (1580—1640) Сіцылія (1515—1713) Неапаль (1515—1713) Сардзінія (1515—1714)

Віцэ-каралеўствы Вялікабрытаніі Брытанская Індыя (1858—1947) Ірландыя (1700 — 1922) Гановер (1831—1837)

Віцэ-каралеўствы Партугаліі Бразілія (1775-1815) Партугальская Індыя (1505 - 1896)

Віцэ-каралеўствы Італіі Італьянская Усходняя Афрыка (1936—1941)

Віцэ-каралеўствы Неапаля Сіцылія (1759—1816)

Віцэ-каралеўствы Швецыі Нарвегія (1814—1891)

Катэгорыя:Манархія Катэгорыя:Каланіялізм Катэгорыя:Віцэ-каралі