thumb|Тэкст дэкларацыіДэкларацыя Бальфура 1917 года — афіцыйны ліст, датаваны 2 лістапада 1917 года, ад міністра замежных спраў Вялікабрытаніі Артура Бальфура да лорда Уолтэра Ротшыльда, лідара брытанскіх сіяністаў.

Змест

Міністэрства замежных спраў, 2 лістапада 1917 года

Паважаны лорд Ротшыльд,

Маю гонар перадаць Вам ад імя ўрада Яго Вялікасці наступную дэкларацыю, у якой выражаецца спачуванне сіянісцкім памкненням яўрэяў, прадстаўленую на разгляд кабінета міністраў і ім ухваленую:

«Урад Яго Вялікасці з ухваленнем разглядае пытанне пра стварэнне ў Палесціне нацыянальнага ачага для яўрэйскага народа, і прыкладзе ўсе высілкі для садзейнічання дасягненню гэтай мэты; пры гэтым ясна мяркуецца, што не павінна здзяйсняцца ніякіх дзеянняў, якія маглі б парушыць грамадзянскія і рэлігійныя правы існых неяўрэйскіх абшчын у Палесціне або правы і палітычны статус, якімі карыстаюцца яўрэі ў любой іншай краіне».

Я быў бы вельмі ўдзячны Вам, калі б Вы давялі гэту Дэкларацыю да ведама Сіянісцкай федэрацыі.

Шчыра Ваш,

Артур Джэймс Бальфур.

Мэты

Паводле слоў Лойда Джорджа, «…дэкларацыя Бальфура не ёсць простым актам міласэрнасці. Варта зразумець, што гаворка ідзе пра здзелку ў абмен… на падтрымку яўрэямі ўсяго свету справы саюзнікаў»Folk A. Izrael. Тегге deux fois promise. P., 1954, из статьи Абу Салах Абдеррахман. ИСТОКИ ПАЛЕСТИНСКОЙ ПРОБЛЕМЫ: ДЕКЛАРАЦИЯ БАЛЬФУРА И МАНДАТ ЛИГИ НАЦИЙ НА ПАЛЕСТИНУ, 10.11.2004

Сярод магчымых мэт выдання дэкларацыі зваліся: Падахвочванне амерыканскай яўрэйскай абшчыны аказаць ціск на ўрад ЗША, каб дамагчыся ад яго ўступлення ў Першую сусветную вайну на боку Антанты. Спроба аказаць ціск на расійскіх яўрэяў, каб прадухіліць распаўсюджанне сярод іх бальшавізму і тым самым перасцерагчы Расію ад выхаду з вайны. Атрыманне Вялікабрытаніяй маральнага права на кантроль над Палесцінай пасля вайны. Раней, паводле англа-французскай дамоўленасці, якая папярэднічала дэкларацыі, у цэнтральнай Палесціне меркавалася стварыць зону пад міжнародным, а не брытанскім кантролем стар.67.

Наступствы У лютым 1918 года пра сваю згоду з «Дэкларацыяй» заявіла Францыя, 9 мая 1918 года — Італія, 31 жніўня 1918 года яе ўхваліў прэзідэнт ЗША Вільсан, а затым, 30 чэрвеня 1922 года, Кангрэс ЗША.

24 красавіка 1920 года на канферэнцыі ў Сан-Рэма «Дэкларацыя Бальфура» была зацверджана саюзнікамі як аснова паваеннага ўрэгулявання ў Палесціне, а 24 ліпеня 1922 года уключана ў тэкст мандата Вялікабрытаніі на Палесціну, зацверджанага Лігай Нацый.

У 1945 годзе, калі замест Лігі Нацый была створана Арганізацыя Аб’яднаных Нацый, у яе статут уводзіцца артыкул пра захаванне ў сіле ўсіх мандатаў Лігі Нацыйартыкул 80, гл. 12 Статуту ААН, Charter of the United Nations. Гэты прынцып быў пацверджаны і Гаагскім міжнародным судом. Такім чынам, «Дэкларацыя Бальфура» працягнула сваё дзеянне і пасля ўтварэння ААН.

Цікавыя факты «Дэкларацыя Бальфура» была апублікавана ў тым жа нумары газеты The Times, дзе было апублікавана паведамленне пра Кастрычніцкую рэвалюцыю ў Расіі1.6. ПЕРВАЯ МИРОВАЯ ВОЙНА, ДЕКЛАРАЦИЯ БАЛЬФУРА И ПРОВОЗГЛАШЕНИЕ БРИТАНСКОГО МАНДАТА. На момант публікацыі «Дэкларацыі Бальфура» яўрэі складалі ў Палесціне каля 10 % насельніцтва.

Гл. таксама Сеўрскі мірны дагавор Дэкларацыя Бальфура 1926 года Дзяржава Ізраіль

Крыніцы

Спасылкі Дэкларацыя Бальфура

Дональд Мак-Інтайр. Нараджэнне сучаснага Ізраіля: кавалачак паперы, які змяніў гісторыю , 31.10.2007, «Індэпендэнт»

Катэгорыя:Дакументы Катэгорыя:Першая сусветная вайна Катэгорыя:Гісторыя Палесціны Катэгорыя:Сіянізм Катэгорыя:Брытанскі мандат у Палесціне Катэгорыя:Лістапад 1917 года